Перайсці да зместу

Флорэнс Найцінгейл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Флорэнс Найцінгейл
англ.: Florence Nightingale Smith
Род дзейнасці медычная сястра, статыстык, пісьменніца, палітык, настаўніца, сацыёлаг
Дата нараджэння 12 мая 1820(1820-05-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1910(1910-08-13)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне англіканства
Бацька Уільям Найцінгейл[d][5][6]
Маці Фрэнсіс Сміт[d][7][5][…]
Член у
Узнагароды і прэміі
Decoration of the Royal Red Cross ордэн Заслуг

Fellow of the Royal Statistical Society[d] (кастрычнік 1858)

Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Флорэнс Найцінгейл (англ.: Florence Nightingale; 12 мая 1820(1820-05-12)[1][2][…], Фларэнцыя, Вялікае герцагства Тасканскае[3]13 жніўня 1910(1910-08-13)[1][2][…], Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі[3]) — сястра міласэрнасці і брытанская грамадская дзеячка, англійская сацыяльная рэфарматарка, статыстык і заснавальніца сучаснай сястрынскай справы. Удзельніца Крымскай вайне (1853—1856) як медыцынская работніца. Яе заслугі прызнаны Міжнародным таварыствам Чырвонага крыжа.

Стала шырока вядома падчас Крымскай вайны, калі як кіраўніца медсясцёр у Стамбуле арганізавала догляд параненых салдат, а палепшаная гігіена і догляд значна знізілі смяротнасць. Яе вобраз «Дамы з лямпай», якая наведвала параненых уначы, стаў адным з самых пазнавальных вобразам віктарыянскай эпохі.

У 1860 годзе Найцінгейл заснавала школу сясцёр міласэрнасці ў лонданскай бальніцы Святога Томаса, першую свецкую прафесійную школу сясцёр міласэрнасці, якая стала часткай Каралеўскага каледжа Лондана. Яна змяніла погляды грамадства на ролю медсястры ў сістэме аховы здароўя. Найцінгейл аднойчы казала: «Медсястра — гэта ногі хворага, вочы аслеплага, апора дзіцяці і старому, крыніца ведаў і ўпэўненасці для маладой маці, вусны тых, хто надта слабы або паглыблены ў сябе, каб размаўляць»[8].

Найцінгейл таксама аўтарка прац, прысвечаных распаўсюджванню медыцынскіх ведаў, пытанням гігіены і арганізацыі аховы здароўя.

Прызнанне і памяць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1912 годзе Міжнародная ліга Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца заснавала медаль Флорэнс Найцінгейл — найвышэйшую міжнародную ўзнагароду для медсясцёр.

Кожны год 12 мая, на дзень яе нараджэння, святкуецца Сусветны дзень медсястры.

Абяцанне Найцінгейл — адаптаваная версія клятвы Гіпакрата, якую медсёстры ў Злучаных Штатах Амерыкі чытаюць падчас цырымоніі ўручэння значка. Створанае ў 1893 годзе і названае ў гонар Найцінгейл, абяцанне фармулюе этычныя прынцыпы прафесіі.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

З жыццём Флорэнс Найцінгейл звязаны два сямейныя дамы.

  • Эмблі-Парк[en] у Хэмпшыры — адна з галоўных рэзідэнцый сям’і Найцінгейл; цяпер у ім размяшчаецца школа.
  • Лі-Хёрст у Дэрбішыры — летняя рэзідэнцыя сям'і Найцінгейлаў, дзе Флорэнс жыла значную частку дзяцінства і куды вярталася ў сталым узросце. Будынак захаваў архітэктуру XIX стагоддзя і шэраг аўтэнтычных рэчаў, якія належалі сям’і. Цяпер дом не музей, а гасцініца, дзе ёсць апартаменты «Флорэнс Найцінгейл».
  1. а б в г MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б в г Selanders L. Florence Nightingale // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Найтингейл Флоренс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Florence Nightingale: The Grave at East Wellow Праверана 7 красавіка 2024.
  5. а б Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  6. Kindred Britain
  7. Lundy D. R. The Peerage
  8. Нона ЗАГАРОДНАЯ: "Неўзабаве будзе прэстыжна гаварыць аб тым, што ты — фельчарка або акушэрка" (руск.). Стартовая страница Беларуси. 21.by. Праверана 14 лістапада 2025.