Форт Тыкандэрога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выгляд форту з гары Дэфіянс

Форт Тыкандэрога (англ.: Fort Ticonderoga, ранейшая назва Форт Карыльён англ.: Fort Carillon) — вялікі зоркавы форт 18-га стагоддзя, пабудаваны французамі на звужэнні ў паўднёвым канцы возера Шамплейн у паўночным Нью-Ёрку ў Злучаных Штатах. Ён быў пабудаваны французскім ваенным інжынерам з Канады Мішэль-дэ-Шартье Латбіньерам (фр.: Lotbinière), маркізам дэ Латбіньерам, паміж кастрычнікам 1755 і 1757 падчас Сямігадовай вайны, якую часта называюць французска-індзейскай вайной ў ЗША. Форт адыграў стратэгічную ролю падчас каланіяльных канфліктаў 18-га стагоддзя паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй, і зноў згуляў важную ролю падчас амерыканскай вайны за незалежнасць.

Малюнак форта на карце 1758 года

Месца пабудовы форта было абрана спецыяльна, каб кантраляваць рачныя валокі каля парогаў вусця ракі Ла Шут Рывер у 5,6 км паміж возерам Шамплейн і возерам Лэйк-Джордж і было стратэгічным раёнам у канфліктах за гандлёвых шляхі паміж кантралюемай брытанцамі даліны ракі Гудзон і даліны ракі Святога Лаўрэнція, якая была над кантролем французаў. Мясцовасць падкрэслівала важнасць форта. Абодва возера былі доўгія і вузкія, арыентаваныя на поўнач-поўдзень, як і многія лініі хрыбта Апалачы, якія праходзяць далёка на поўдзень, ствараючы амаль непраходныя горныя мясцовасці на ўсход і на захад ад Вялікай даліны Апалачы, якую і кантраляваў форт. Назва «Тыкандэрога» пайшло ад іракезскага слова tekontaró:ken, што азначае «гэтае месца знаходзіцца на стыку двух шляхоў».

У бітве пры Карыльёне (1758 год) 4000 французскіх абаронцаў змаглі адбіць атаку 16000 брытанскіх войскаў паблізу форта. У 1759 годзе брытанцы вярнуліся і выгналі сімвалічны французскі гарнізон з форта проста займаючы вышыню, з якой пагражалі форту. Падчас амерыканскай вайны форт зноў бачыў дзеянні ў маі 1775 года, калі паўстанцы пад камандаваннем Ітана Алена і Арнольда Бенедыкта раптоўным нападам захапілі яго ў брытанцаў. Захопленыя гарматы былі дастаўлены ў Бостан, дзе іх разгортванне прымусіла брытанцаў пакінуць горад у сакавіку 1776 года. Амерыканцы ўтрымлівалі форт да чэрвеня 1777 года, калі брытанскія войскі пад камандаваннем генерала Джона Бургойна зноў займалі вышыні над ім і пагражалі войскам Кантынентальнай арміі, якія былі вымушаны выйсці з форта. Адзіная прамая атака на форт адбылася ў верасні 1777 года, калі Джон Браўн на чале з 500 амерыканцамі няўдала спрабаваў захапіць форт, які абаранялі прыкладна 100 брытанскіх абаронцаў.

Брытанцы адмовіліся ад форта пасля правалу кампаніі Саратога, і ён страціў ваенную каштоўнасць пасля 1781 года. Форт пачаў разбурацца, калі навакольныя людзі пачалі разбіраць яго карысныя камяні, метал і дрэва. Месца стала папулярным прыпынкам турыстычных маршрутаў у 19 стагоддзі. Яго прыватныя ўладальнікі аднавілі форт у пачатку 20-га стагоддзя. У цяперашні час форт дзейнічае ў якасці турыстычнага накірунку, музея, і навукова-даследчага цэнтра.