Франка Армані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Франка Армані
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 16 кастрычніка 1986(1986-10-16)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
Рост 189 см
Вага 85 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аргенціна Рывер Плэйт
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
Аргенціна Сентраль Кордава
Аргенціна Эстудыянтэс
Аргенціна Фера Карыль Аэстэ
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2009 Аргенціна Фера Карыль Аэстэ 2 (-4)
2009—2010 Аргенціна Дэпартыва Мерла 37 (-37)
2010—2017 Калумбія Атлетыка Насьяналь 135 (-101)
2018— Аргенціна Рывер Плэйт 126 (-87)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018— Аргенціна Аргенціна 19 (-18)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Катар 2022
Кубкі Амерыкі
Бронза Бразілія 2019
Золата Бразілія 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 верасня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франка Армані (ісп.: Franco Armani; нар. 16 кастрычніка 1986, Касільда, Санта-Фэ) — аргенцінскі футбаліст, брамнік клуба «Рывер Плэйт» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Чэмпіён свету 2022 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Франка Армані нарадзіўся ў правінцыі Буэнас-Айрэс, але футболам пачаў займацца ў маладзёжнай акадэміі клуба з Расарыа «Сентраль Кордава». Пасля займаўся ў акадэміі «Эстудыянтэса» з Ла-Платы, а на прафесійным узроўні дэбютаваў у другім аргенцінскім дывізіёне (Пымера B Насьёналь) у 2006 годзе ў складзе сталічнага «Феракарыль Аэстэ». З дзяцінства Франка з’яўляецца заўзятарам іншага клуба з Буэнас-Айрэса — «Рывер Плэйта».

У сезоне 2009/10 Франка Армані стаў адным з асноўных гульцоў у складзе «Дэпартыва Мерла» і, нягледзячы на тое, што каманда выступала толькі ў Другім дывізіёне Аргенціны, гульня варатара прыцягнула ўвагу самага тытулаванага калумбійскага клуба — «Атлетыка Насьёналя». У тым жа годзе калумбійскі гранд набыў Армані, якому ў першыя тры гады прыйшлося змагацца за месца ў аснове. Толькі з 2013 года Армані паступова стаў асноўным варатаром каманды, а з 2015 года аргенцінец толькі зрэдку пачаў саступаць месца ў варотах сваім партнёрам па камандзе. У 2014 годзе Армані ўстанавіў рэкорд чэмпіянату Калумбіі — 1046 хвілін без прапушчаных галоў запар.

З «Атлетыка Насьёналем» Армані пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Калумбіі, двойчы заваёўваў Кубак краіны.

У розыгрышы Кубка Лібертадорэс 2016 года Армані разам з камандай не прапусціў на групавой стадыі ніводнага мяча і ў выніку дапамог сваёй камандзе выйграць турнір. У 2017 годзе Армані перайшоў у «Рывер Плэйт». У 2018 годзе правёў усе матчы сваёй каманды ў розыгрышы Кубка Лібертадорэс і зноў стаў уладальнікам трафея.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Soccerway Праверана 12 чэрвеня 2019.
  2. Franco Armani // FBref.com