Лукас Білья

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Лукас Білья
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Лукас Радрыга Білья
Нарадзіўся 30 студзеня 1986(1986-01-30)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
 Італія
Рост 178 см
Вага 63 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Турцыя Фаціх Карагюмрук
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2005 Аргенціна Аргенцінас Хуніярс 17 (1)
2005—2006 Аргенціна Індэпенд’ентэ 49 (0)
2006—2013 Бельгія Андэрлехт 206 (14)
2013—2017 Італія Лацыа 109 (13)
2017—2020 Італія Мілан 58 (2)
2020— Турцыя Фаціх Карагюмрук
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Аргенціна Аргенціна (да 17) 3 (1)
2005 Аргенціна Аргенціна (да 20) 6 (0)
2011—2018 Аргенціна Аргенціна 58 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі Амерыкі
Срэбра Чылі 2015
Срэбра ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 верасня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 верасня 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лукас Радрыга Білья (ісп.: Lucas Rodrigo Biglia; нар. 30 студзеня 1986, Мерседэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Фаціх Карагюмрук» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся футболам у клубе «Эстудыянтэс» з роднага горада Мерседэс і «Аргенцінас Хуніярс», за апошні з якіх дэбютаваў у дарослым футболе ў 2003 годзе. У клубе правёў 2 сезоны, пасля чаго перайшоў у клуб «Індэпенд’ентэ».

Сваёй гульнёй за «Індэпенд’ентэ» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба бельгійскага «Андэрлехта», да складу якога далучыўся ў 2006 годзе. Згуляў за «Андэрлехт» наступныя сем сезонаў сваёй гульнявой кар’еры, правёўшы больш за 200 матчаў у чэмпіянаце Бельгіі.

23 ліпеня 2013 года «Лацыа» абвясціў пра пераход Більі ў свой склад. Ігрок падпісаў кантракт на пяць гадоў. У складзе «Лацыа» стаў адным з лідараў і капітанам каманды. У ліпені 2017 года быў набыты «Міланам», з якім падпісаў трохгадовы кантракт[3].

Па заканчэнні сезона 2019/20 пакінуў «Мілан» у якасці свабоднга агента, і ў верасні 2020 года далучыўся да турэцкага клуба «Фаціх Карагюмрук», які выйшаў у Супер Лігу.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе Лукас дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Андэрлехт»

Зноскі

  1. Lucas Biglia // FBref.com
  2. LUCAS RODRIGO BIGLIA // Argentine Soccer Database
  3. Биглия подписал трехлетний контракт с «Миланом». by.tribuna.com.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]