Серхіа Агуэра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Футбол
Серхіа Агуэра
Agüero in 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Серхіа Леанель Агуэра дэль Кастылья
Мянушка Кун Агуэра
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1988(1988-06-02)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Argentina.svg Аргенціна
Flag of Spain.svg Іспанія
Рост 170 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1997—2003 Аргенціна Індэпенд’ентэ
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006 Аргенціна Індэпенд’ентэ 54 (23)
2006—2011 Іспанія Атлетыка Мадрыд 175 (74)
2011—2021 Англія Манчэстэр Сіці 275 (184)
2021 Іспанія Барселона 4 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Аргенціна Аргенціна (да 16) 5 (3)
2005—2007 Аргенціна Аргенціна (да 20) 11 (6)
2008 Аргенціна Аргенціна (алімп.) 5 (2)
2006—2021 Аргенціна Аргенціна 101 (41)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Пекін 2008 футбол
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі Амерыкі
Срэбра Чылі 2015
Срэбра ЗША 2016
Бронза Бразілія 2019
Золата Бразілія 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 снежня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 снежня 2021
Commons-logo.svg Серхіа Агуэра на Вікісховішчы

Се́рхіа Леане́ль «Кун» Агуэ́ра дэль Касты́лья (ісп.: Sergio Leonel «Kun» Agüero del Castillo; нар. 2 чэрвеня 1988, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2006—2021). Мянушку «Кун» атрымаў з-за любові да японскага персанажа мультыплікацыйных фільмаў Кум-Кума. Мае пашпарт грамадзяніна Іспаніі[3].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Серхіа далучыўся да моладзевай сістэмы «Індэпенд’ентэ» ва ўзросце дзевяці гадоў. Дэбютаваў за клуб у дарослым футбаоле ажно ў 15 гадоў і 35 дзён, усталяваўшы гэтым самым рэкорд яке самы малады ігрок у гісторыі лігі. Цягам некалькіх гадоў стаў асноўным іграком клуба. 30 мая 2006 года Агуэра афіцыйна перайшоў у склад мадрыдскага «Атлетыка» за 23 млн еўра, пераўзышоўшы папярэдні трансферны рэкорд клуба[4].

28 ліпеня 2011 года, «Манчэстэр Сіці» пацвердзіў той факт, што Агуэра падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам[5]. Трансфер, як паведамлялася, быў ацэнены ў памеры 38 мільёнаў фунтаў[6][7]. Серхіа дэбютаваў за клуб 15 жніўня ў гульні супраць «Суонсі Сіці», якая скончылася перамогай манчэстэрцаў з лікам 4:0. Агуэра выйшаў на замену на 59-й хвіліне забіў свой ​​першы гол за клуб пасля дзевяці хвілін выхаду на пляцоўку.

У 2012 годзе атрымаў прэмію найлепшага іграка клуба паводле вынікаў галасавання заўзятараў каманды.

У маі 2021 года стала вядома, што Агуэра ў ліпені ў якасці свабоднага агента папоўніць склад «Барселоны»[8]. З-за траўмы дэбютаваў за каталонцаў толькі 17 кастрычніка 2021 года, калі выйшаў на замену ў матчы з «Валенсіяй» (3:1). Пасля матча 30 кастрычніка супраць «Алавеса» (1:1) трапіў у бальніцу з дыягназам арытмія. У лістападзе стала вядома, што нападнік прапусціць як мінімум тры месяцы, а ў снежні Агуэра абвясціў аб завяршэнні кар’еры з-за праблем са здороўем[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

3 верасня 2006 года Серхіа дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Аргенціны, замяніўшы ў матчы супраць Бразіліі на 66-й хвіліне Карласа Тэвеса. Сама гульня скончылася паражэннем аргенцінцаў з лікам 0:3.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Атлетыка»:

«Манчэстэр Сіці»:

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Аргенціна:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]