Франсуа Дзювалье

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франсуа Дзювалье
фр.: François Duvalier
гаіц. крэольск.: Franswa Divalye
Duvalier (cropped).jpg
сцяг
31-ы прэзідэнт Гаіці
22 кастрычніка 1957 — 21 красавіка 1971
Папярэднік: Поль Маглуар
Пераемнік: Жан-Клод Дзювалье
 
Партыя:
Адукацыя: Гаіцянскі ўніверсітэт
Прафесія: Урач
Дзейнасць: палітык, урач
Веравызнанне: Вуду (фармальна — каталіцызм)
Нараджэнне: 14 красавіка 1907(1907-04-14)
Порт-о-Прэнс Flag of Haiti (civil).svg
Смерць: 21 красавіка 1971(1971-04-21) (64 гады)
Порт-о-Прэнс Flag of Haiti (1964–1986).svg
Бацька: Дзюваль Дзювалье
Маці: Улусія Аўраам
Жонка: Сімонэ Авід (з 1939)
Дзеці: сын: Жан-Клод
дочкі: Мары Дэніс, Ніколь і Сімонэ

Франсуа Дзювалье (гаіц. крэольск.: Franswa Divalye, фр.: François Duvalier, вядомы таксама як «Тата Док»; 14 красавіка 1907, Порт-о-Прэнс, Гаіці — 21 красавіка 1971) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Гаіці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў медыцынскі факультэт універсітэта Гаіці (1932) — адсюль і яго вядомая мянушка — «Тата Док». У 1947—1949 намеснік міністра працы, у 1949—1950 міністр працы і аховы здароўя. Адыграў пэўную ролю ў барацьбе з тыфам, дзякуючы чаму стварыў сабе добрую рэпутацыю. 3 1957 лідар Партыі нацыянальнага адзінства (з 1963 Адзіная партыя рэвалюцыйнага і ўрадавага дзеяння). 3 1957 прэзідэнт Гаіці.

Абвясціў сябе ведзьмаком вуду і правадыром мёртвых («Баронам Суботай»), выклікаючы ў насельніцтва містычны страх. Ён абапіраўся на тантон-макутаў — добраахвотніцкія фарміраванні, якія ўзамен на права рабаваць і забіваць знішчалілі тых, хто быў заўважаны ў палітычнай нядобранадзейнасці. У самога «Таты Дока» ў прэзідэнцкім палацы была ўласная камера катаванняў.

Усе бізнесмены вострава павінны былі выплачваць «добраахвотныя ахвяраванні» ў яго фонд. Таксама кроў суайчыннікаў ён ператварыў у даход: два разы на месяц у ЗША з Гаіці адпраўлялі 2500 літраў донарскай крыві. ЗША выкарыстоўвалі Дзювалье ў якасці процівагі Кубе. Да таго ж «Тата Док» стварыў спрыяльыя ўмовы для дзейнасці амерыканскіх кампаній. Джон Кенэдзі аднак даў зразумець, што трываць «Тату Дока» не збіраецца. У адказ Дзювалье зрабіў ляльку вуду і стаў публічна пратыкаць яе іголкай, абяцаючы амерыканскаму прэзідэнту страшную смерць. Над «Татам Докам» пасмейваліся да таго часу, пакуль Джона Кенэдзі не застрэлілі ў Даласе.

У 1964 правёў праз Нацыянальны сход канстытуцыю, паводле якой абвясціў сябе «пажыццёвым прэзідэнтам» і ўстанавіў рэжым дыктатуры, праводзіў палітыку рэпрэсій, пераследаваў апазіцыю. Пост прэзідэнта перадаў сыну Жан-Клоду Дзювалье. За час кіравання сям'і Дзювалье было знішчана не менш за 50 тысяч гаіцянцаў, больш за 300 тысяч вымушаны былі эміграваць[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэзідэнты Гаіці