Перайсці да зместу

Златан Ібрагімавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Златан Ібрагімавіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1981(1981-10-03)[1][2][…] (45 гадоў)
Грамадзянства  Швецыя
Рост 195 см[4]
Вага 95 кг[5]
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2001 Швецыя Мальмё 40 (16)
2001—2004 Нідэрланды Аякс 74 (35)
2004—2006 Італія Ювентус 70 (23)
2006—2009 Італія Інтэрнацыянале 88 (57)
2009—2011 Іспанія Барселона 29 (16)
2010—2011 →  Італія Мілан 29 (14)
2011—2012 Італія Мілан 32 (28)
2012—2016 Францыя Пары Сен-Жэрмен 122 (113)
2016—2018 Англія Манчэстэр Юнайтэд 33 (17)
2018—2019 Злучаныя Штаты Амерыкі Лос-Анджэлес Гэлаксі 58 (53)
2020—2023 Італія Мілан 64 (34)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999 Швецыя Швецыя (да 18) 4 (1)
2001 Швецыя Швецыя (да 21) 7 (6)
2001—2023 Швецыя Швецыя 122 (62)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 чэрвеня 2023.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 чэрвеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зла́тан Ібрагі́мавіч (басн.: Zlatan Ibrahimović; нар. 3 кастрычніка 1981, Мальмё, Швецыя) — шведскі футбаліст баснійскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2001—2023), у якой з’яўляўся капітанам каманды. Адзін з самых высокааплатных футбольных ігракоў свету[6]. Ібрагімавіч з’яўляецца адным з дзесяці ігракоў, якія зрабілі больш за 100 выступаў за зборную Швецыі, а таксама з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсе часы ў міжнародных матчах. Неаднаразова прадстаўляў Швецыю на чэмпіянатах свету і Еўропы.

Златана часцяком параўноўваюць з нідэрландскім іграком Марка ван Бастэнам. Шведскі футбаліст з’яўляецца адным з найлепшых нападнікаў свету і лічыцца адным з самых выбітных футбалістаў свайго пакалення[7][8]. Ягоны ўражлівы гол цераз сябе ў матчы за зборную Швецыі супраць зборнай Англіі атрымаў у 2013 годзе прэмію Пушкаша як найлепшы гол года[9]. У снежні 2014 года шведская газета Dagens Nyheter назвала Ібрагімавіча другім найлепшым шведскім спартсменам усіх часоў пасля Б’ёрна Борга[10].

Распачаў кар’еру ў родным горадзе Мальмё. Працягнуў кар’еру ў нідэрландскім клубе «Аякс». У 2004 годзе трапіў у італьянскі «Ювентус», дзе гуляў два гады, потым перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале».

4 чэрвеня 2023 года пасля апошняй гульні Серыі A абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[11].

«Аякс»:

«Інтэрнацыянале»:

«Барселона»:

«Мілан»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

  1. ↑ Zlatan Ibrahimovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Zlatan Ibrahimovic // Enciclopèdia de l'esport català — Grup Enciclopèdia, 2012.
  3. ↑ Ibrahimovic, Zlatan // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 27 снежня 2022.
  4. ↑ https://www.acmilan.com/en/teams/men-first-team/players/zlatan-ibrahimovic/biography
  5. ↑ https://www.acmilan.com/en/teams/men-first-team/players/zlatan-ibrahimovic/biography Праверана 7 чэрвеня 2022.
  6. ↑ «World’s Highest Paid Footballer’s Revealed» Архівавана 30 жніўня 2011.. talksport.co.uk.
  7. ↑ Zlatan Ibrahimovic: From teenage outcast to world great. BBC Sport
  8. ↑ Papin: Ibrahimovic is like Van Basten Архівавана 25 снежня 2013.. FIFA.com.
  9. ↑ Zlatan wins FIFA’s goal of the year award for unbelievable bicycle kick against England. Daily Mail
  10. ↑ Zlatan Ibrahimovic: Striker fumes as Borg is top sporting Swede. BBC Sport
  11. ↑ Златан Ибрагимович объявил о завершении карьеры после игры с "Вероной" (руск.). football.by (5 чэрвеня 2023). Праверана 6 чэрвеня 2023.