Францішак Копечны
Францішак Копечны | |
---|---|
František Kopečný | |
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 1990[1][3][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, педагог, пісьменнік, філолаг, настаўнік, багеміст, славіст, дыялектолаг, этымолаг |
Навуковая сфера | лінгвістыка |
Месца працы | |
Альма-матар |
Францішак Копечны (4 кастрычніка 1909, Урчыцы — 27 сакавіка 1990, Врагавіцы) — чэшскі славіст і багеміст. Займаўся этымалогіяй і дыялекталогіяй.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ва Урчыцах, у кастрычніку 1909 года, праз некалькі гадоў перабраўся з бацькамі ў Врагавіцы. Вучыўся ў гімназіі, а потым на філасофскім факультэце Масарыкава ўніверсітэта ў Брно па спецыяльнасці «чэшская і нямецкая мовы». Доктарскую ступень атрымаў у 1935 годзе. Атрымаў прапанову працаваць над стварэннем чэшскай мовы, але не прыняў яе.
З 1945 года прафесар славістыкі Оламаўцкага ўніверсітэта. У 1952 годзе пераходзіць у Інстытут славістыкі Чэшскай акадэміі навук. У лістападзе 1970 года атрымаў медаль І. Добраўскага, а праз шэсць гадоў выйшаў на пенсію.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы ў галіне этымалогіі, сінтаксісу, дыялекталогіі славянскіх моў, культуры і філасофіі мовы: «Асновы чэшскага сінтаксісу» (1958). «Трыванне дзеяслова ў чэшскай мове» (1962). Галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (т. 1—2, 1973—1980), у якім спалучаны сінтаксічны і этымалагічны аналізы. Складальнік «Этымалагічнага слоўніка чэшскай мовы» (1952), «Асноў агульнаславянскага слоўнікавага саставу» (1981, у сааўтарстве) і інш. Галоўны рэдактар «Слоўніка стараславянскай мовы» (вып. 1, 1958).
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Úvod do studia jazyka českého, 1947—1948
- Jazyk český a slovenský, 1948
- Základy české skladby, 1952
- Etymologický slovník jazyka českého, 1952, в соавторстве с Іозефам Голубам
- Nářečí Určic a okolí — Prostějovský úsek hanáckého nářečí centrálního, 1957
- Slovesný vid v češtině, 1962
- Etymologický slovník slovanských jazyků — Slova gramatická a zájmena. Sv. 1, Předložky. Koncové partikule, 1973
- Průvodce našimi jmény, 1974
- Etymologický slovník slovanských jazyků — Slova gramatická a zájmena. Sv. 2, Spojky, částice, zájmena a zájmenná adverbia, 1980
- Základní všeslovanská slovní zásoba, 1981
- Jména obcí a osad prostějovského okresu, 1985
- Čtení o jménech, 1988
Зноскі
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в Evidence zájmových osob StB
- ↑ а б The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в Vědecká knihovna v Olomouci František Kopečný // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ BillionGraves — 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).