Франц Вільгельм Зайверт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франц Вільгельм Зайверт
ням.: Franz Wilhelm Seiwert
Фатаграфія
Аўтапартрэт, 1928 г. Von der Heydt Museum
Дата нараджэння 9 сакавіка 1894(1894-03-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1933(1933-07-03)[1][2][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, дызайнер, графік, паэт
Мастацкі кірунак канструктывізм і Фігуратыўны канструктывізм[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франц Вільгельм Зайверт (ням.: Franz Wilhelm Seiwert; 9 сакавіка 1894(1894-03-09)[1][2][…], Кёльн, каралеўства Прусія[3]3 ліпеня 1933(1933-07-03)[1][2][…], Кёльн, Вольная дзяржава Прусія[3]) — нямецкі мастак і скульптар, прадстаўнік канструктывізму. Таксама праяўляў палітычную актыўнасць левых поглядаў, зрабіў графічны і тэарэтычны ўнёсак у часопіс Die Aktion[d].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1901 годзе, ва ўзросце сямі гадоў, Франц Зайверт стаў ахвярай эксперыментальнай рэнтгенаўскай працэдуры. Усё жыццё ён пражыў з гнойнымі ранамі і апёкамі ад наступстваў, што вызначала кірунак яго творчасці і прывяло да ранняй смерці.

У 1910—1914 гадах Франц Зайверт вучыўся ў Кёльнскай школе мастацтваў і рамёстваў[5]. У 1919 годзе ён пазнаёміўся з Максам Эрнстам і прыняў удзел у дзейнасці дадаістаў. Зайверт быў запрошаны да ўдзелу у вялікай выстаўкі дадаізму ў Кёльне, але ў апошні момант адмовіўся праз «буржуазнасць» гэтага мастацкага руху. У тым жа годзе ён стварыў групу «Stupid[d]», у якую ўвайшлі Генрых Хёрле і Антон Рэдэршайт.

У 1923 годзе ў кёльнскім Kunstverein адбылася першая вялікая персанальная выстаўка Франца Зайверта[5]. Д сярэдзіны 1920-х гадоў Зайверт быў лідарам «Групы прагрэсіўных мастакоў», якая імкнулася прымірыць канструктывізм з рэалізмам, адначасова выказваючы радыкальныя палітычныя погляды. Вялікая калектыўная выстава ў Barmer Museum у 1928 годзе надала Зайверту сусветную вядомасць. Дэтройцкі музей набыў некалькі яго работ, таксама Зайверт пазнаёміўся з Ласла Мохай-Надзем. З 1930 года Зайверт атрымаў некалькі буйных заказаў ад Кёльнскага музея дэкаратыўнага мастацтва. Прыкладна ў гэты ж час ён таксама выканаў карцінныя кампазіцыі ў выглядзе вітражоў. У 1929 годзе Франц Зайверт заснаваў часопіс прагрэсіўнага мастацтва «a-z»[6], які стаў сродкам экспазіцыянавання фігуратыўнага канструктывізму.

Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў Германіі Зайверт збег у Зібенгебіргэ, але па стане здароўя вымушаны быў вярнуцца ў Кёльн. Яўрэйскія сябры змясцілі пацыента ў яўрэйскую бальніцу ў Кёльне, дзе ён памёр пасля няўдалых спроб лячэння рэнтгенолага Вальтэра Бланка (1894–1943).

У 1937 годзе ў межах нацысцкай барацьбы з «дэгенератыўным мастацтвам» былі знішчаны 11 прац Зайверта[7].

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Франц Зайверт актыўна ўдзельнічаў у міжнародных дыскусіях у пытаннях пралетарскай культуры падчас рэвалюцыйнага ўздыму пасля Першай сусветнай вайны. «Кіньце старых фальшывых ідалаў! У імя будучай пралетарскай культуры»[8].

Зайверт быў галоўным тэарэтыкам фігуратыўнага канструктывізму[d], апісваючы яго паходжанне як «з экспрэсіяністычна-кубістычнай мастацкай формы развіўся абстрактны канструктывізм, які, у сваю чаргу, прывёў да фігуратыўнага канструктывізму»[9].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Franz Wilhelm Seiwert
  2. а б в г Franz Wilhelm Seiwert // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. а б Michalski 1994, p. 218
  6. Michalski 1994, p. 218
  7. Datenbank zum Beschlagnahmeinventar der Aktion "Entartete Kunst", Forschungsstelle "Entartete Kunst", FU Berlin
  8. Seiwert, Franz Wilhelm (1920). "Das Loch in Rubens Schinken". Die Aktion. 10 (29/30).
  9. Grafická tvorba Augustina Tschinkela v kontextu moderního designu (1928 – 1940). Masarykova univerzita. Праверана 27 лютага 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]