Фрэдэрык Генрых Аранскі
Jump to navigation
Jump to search
Фрэдэрык Генрых Аранскі (нідэрл.: Frederik Hendrik van Oranje; 29 студзеня 1584, Дэлфт — 14 сакавіка 1647, Гаага) — малодшы сын Вільгельма Аранскага, з 1625 года да сваёй смерці штатгальтар Злучанных правінцый.
Пасля смерці свайго старэйшага брата Морыца Аранскага ў 1625 годзе Фрыдэрык Генрых стаў яго пераемнікам на пасадзе штатгальтара Нідэрландаў. Ён быў галоўнакамандуючым галандскімі войскамі падчас васьмідзесяцігадовай вайны за незалежнасць Нідэрландаў.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Фрэдэрык Генрых ажаніўся3 з Амаліяй Сольмс-Браўнфельскай (1602—1675). Амалія нарадзіла Фрэдэрыку дзевяць дзяцей:
- Вільгельм II (1626—1650)
- Луіза Генрыэта (1627—1667), замужам за курфюрстам Брандэнбурга Фрыдрыхам Вільгельмам (1620—1688)
- Генрыэта Амалія (1628—1628)
- Лізавета (1630)
- Ізабела Шарлота (1632—1642)
- Альберціна Агнэса (1634—1696), замужам за графам Вільгельмам Фрыдрыхам Насау-Дзіцскім (1613—1664)
- Генрыета Кацярына (1637—1708), замужам за князем Ангальт-Дэсау Іаганам Георгам II
- Фрыдрых Генрых (1639—1639)
- Марыя (1642—1688), замужам за пфальцграфам Зімерна Людвігам Генрыхам (1640—1674)
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрэдэрык Генрых
|