Генрых Францавіч Бржазоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генрых Францавіч Бржазоўскі
Дата нараджэння 1912(1912)
Месца нараджэння Мінск, Расійская імперыя
Дата смерці 2006(2006)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мастак
Жанр батальны, партрэт, пейзаж, нацюрморт
Вучоба Віцебскі мастацкі тэхнікум
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Міхаіл Керзін, Міхаіл Эндэ

Генрых Францавіч Бржазоўскі (1912, Мінск — 2006) — беларускі мастак, бацька балерыны Людмілы Бржазоўскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і мастака, разьбяра па дрэве, які рабіў сталярку і статуі ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Мінску. Пасля школы працаваў мастаком-афарміцелем на заводзе ў Мінску, дзе заўважылі яго незвычайныя творчыя здольнасці і накіравалі вучыцца ў Віцебскі мастацкі тэхнікум 19301933. Настаўнікамі яго былі Міхаіл Керзін і Міхаіл Эндэ. Пасля паспяховага заканчэння тэхнікума Генрых Бржазоўскі з 1938 па 1941 год наведваў студыю В. Мадорава ў Мінску. Удзел у выстаўках браў з 1937 года. У 1938 годзе ўдзельнічаў у I з’езде мастакоў Беларусі.

Пад час Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў партызанскім атрадзе імя Калініна ў Пухавіцкім раёне разам са сваёй жонкай, Таццянай. Яна нарадзілася ў вёсцы Яснаўка Пярэжырскага сельсавета і была стаматолагам. За ваенны перыяд Генрых Бржазоўскі зрабіў каля 150 малюнкаў, якія адлюстравалі жыццё партызан. Быў галоўным афарміцелем газеты «Народны мсцівец».

Член Саюза мастакоў БССР з 1945 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, батальным, нацюрморта, пейзажа. Персанальныя выстаўкі адбыліся ў Беларусі, Расіі, Германіі, Італіі. Стварыў больш за 2 тысячы палотнаў («Разведчык», «Беларускі пейзаж», «На родных палетках», «Партызаны каля вогнішча» і інш.).

Партызаны Генрыха Бржазоўскага паказаны ў поўнай баявой гатоўнасці: перапаясаны рамнямі, палявымі сумкамі, узброены аўтаматамі і кулямётамі. Твары маладых байцоў вылучаюцца адкрытасцю, спакоем, разважанасцю. Творы прасякнуты патрыятычным пафасам. Найбольш красамоўна гэта выяўлена ў партрэце камандзіра партызанскага атрада імя М. І. Калініна капитана Сарокі (1943). Поза, характэрная для вобраза баявога камандзіра, сведчыць аб гатоўнасці да барацьбы і ўпэўненасци ў сваёй справе. Ён узброены аўтаматам и гранатами, якия разам з палявой сумкай вельмі натуральна размешчана на яго сялянскім кажуху. Малюнак «Партызаны», створаны ў 1944 годзе, успрымаецца як сведчанне паразумення і адзінства паплечнікаў[1].


Творы Генрыха Бржазоўскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, музеях абласных гарадоў Беларусі, фондах Саюза мастакоў Беларусі і Расіі, а таксама ў музеях Масквы, Германіі, Італіі, прыватных калекцыях.

У 1996 годзе быў узнагароджаны прэміяй міжнароднага фонду «Дзецям Чарнобыля». З'яўляўся Ганаровым грамадзянінам горада Мар’іна Горка. У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі ёсць асобная зала, дзе экспануецца звыш сотні твораў Генрыха Бржазоўскага.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]