Яўгеній Яўстафавіч Красоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Яўгеній Яўстафавіч Красоўскі
Яўгеній Яўстафавіч Красоўскі
Дата нараджэння:

29 лістапада 1908(1908-11-29)

Месца нараджэння:

Баку, Расійская імперыя

Дата смерці:

14 ліпеня 1980(1980-07-14) (71 год)

Месца смерці:

Мінск, БССР

Грамадзянства:

Сцяг СССР

Жанр:

тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт

Стыль:

рэалізм


Яўгеній Яўстафавіч Красоўскі (16 (29) лістапада 1908, Баку14 ліпеня 1980, Мінск) — беларускі савецкі мастак, жывапісец і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і паштова – телеграфнага служачага, беларуса па нацыянальнасці.

Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Займаўся жывапісам і графікай (акварэль і эстамп). З 1964 г. пачаў займацца экслібрысам.

Сярод найбольш вядомых твораў: партрэты М. Філіповіча, М. Станюты, Б. Платонава, І. Сарокіна, А. Кулакоўскага, пейзажы «Вязынка», «Возера Нарач», «Зіма ў Мінску», «Спаборніцтва яхт», нацюрморты «Атрыбуты мінулага», «Вясновыя кветкі» і інш. Таксама вядомы яго графічны аркуш «На аднаўленне Мінска» 1944 года. Выканаў каля 100 кніжных знакаў, якія экспанаваліся на рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выставах.

Значная частка твораў мастака знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў і ў прыватных сборах. Вялікую колькасць твораў Яўгена Красоўскага мае ў сваёй калекцыі беларускі мастак Ігар Бархаткоў. Ён з'яўляецца аматарам і прыхільнікам творчасці Яўгена Красоўскага. К 100-годдзю мастака Ігар Бархаткоў падрыхтаваў альбом з рэпрадукцыямі карцін Красоўскага. Аўтарамі тэкста да альбома сталі мастацтвазнаўцы В. Ф. Карамазаў і Алег Ойстрах[2].

У 1958 годзе ў Мінску адбылася выстаўка твораў Яўгена Красоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння і 30-годдзю творчай дзейнасці. Каталог да выстаўкі складаў яго сябра — мастак Мікола Тарасікаў[3]. У 1977 годзе Яўген Красоўскі выдаў свае ўспаміны аб жыцці і творчасці Міколы Тарасікава[4]. З 5 па 15 лістапада 2008 года ў мінскай галерэі ЛаСандр—Арт адбылася рэтраспектыўная выстаўка твораў Яўгена Красоўскага. На адкрыцці прысутнічаў сын мастака — Аляксандр Яўгенавіч Красоўскі.

Зноскі

  1. [1]
  2. Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси
  3. Сводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
  4. Мікола Тарасікаў: успаміны аб жыцці і творчасці мастака / складальнік Я. Я. Красоўскі — Мн .: Беларусь, 1977. — 43, [4] с. — 2000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яўген Красоўскі : Альбом / аўтары тэксту: В.Ф.Карамазаў, А.Ойстрах. — Мн .: Медиал, 2008. — 40 с. — (Мастакі Беларусі XX стагоддзя). — 400 экз. — ISBN 978-985-6914-03-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]