Анатоль Валянцінавіч Волкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Валянцінавіч Волкаў
Дата нараджэння: 25 лістапада 1908(1908-11-25)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 снежня 1985(1985-12-21) (77 гадоў)
Род дзейнасці: мастак
Вучоба:

Анатоль Валянцінавіч Волкаў (нар. 12 (25) лістапада 1908, Пенза, Расія — 21 снежня 1985) — беларускі мастак-графік і жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і мастака Валянціна Волкава. Першыя мастацкія веды атрымаў ад сваёй маці Марты Мікалаеўны, якая вучылася ў Маскоўскім Вучылішчы жывапісу, ваяння і дойлідства. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1925—1930) у В. В. Волкава, М. Г. Эндэ, Ф. А. Фогта, В. М. Руцая. Пасля сканчэння тэхнікума выкладаў выяўленчае мастацтва ў Магілёве, Веліжы (1930—1933). У 1933 г. пераехаў у Мінск. Член Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1940), у 1964—1966 гг. узначальваў графічную секцыю. Бацька Сяргея Волкава, таксама мастак.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у жанры сатыры (карыкатура, плакат), кніжнай і станковай графіцы, жывапісе. У 1944—1945 гг. супрацоўнічаў з «Раздавім фашыцкую гадзіну!», пасля вайны да 1985 г. і з часопісам «Вожык». Быў адным са стваральнікаў дзіцячага часопіса «Вясёлка». Ілюстраваў беларускую класіку, у т.л. «Новую зямлю» Я. Коласа, «Міколку-паравоза» М. Лынькова, кнігі Я. Купалы, М. Багдановіча, А. Якімовіча, а таксама творы А. Пушкіна, М. Гогаля, Цёткі (А. Пашкевіч), Э. Самуйлёнка, А. Куляшова, М. Паслядовіча, Я. Маўра, Я. Брыля, У. Корбана, А. Васілевіч, П. Бажова, Л. Талстога. Аўтар серыі акварэляў, прысвечаных Мінску, некалькіх алейных жывапісных палотнаў. Самыя вядомыя жывапісныя творы мастака «Першае верасня» і «Снежкі» прысвечаны дзецям.

Выставачная дзейнасць пачалася на першай Усебеларускай выстаўцы 1925 г.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]