Фёдар Васільевіч Конышаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Васільевіч Конышаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 снежня 1932(1932-12-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 2007(2007-01-06) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Жанр ваенная тэматыка, сатыра і гумар
Мова твораў руская, беларуская
Дэбют кніга сатыры і гумару «Присмотрелись»
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Фёдар Васільевіч Конышаў (21 снежня 1932, в. Кацельна, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР — 13 студзеня 2007, Мінск, Беларусь) — беларускі празаік і публіцыст, журналіст.

Біяграфія і творчы шлях[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 снежня 1932 года ў адной з малых вёсак Полаччыны ў сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны партызаніў, быў сынам палку.

Працаваў на заводзе (1948—1951), у газетах Даўгаўпілса, Маладзечна, Мінска (1951—1960). Затым працаваў рэдактарам газеты «Орловский комсомолец», дырэктарам карціннай галерэі ў Арле (1960—1967). У 1957 годзе быў прыняты ў Саюз журналістаў СССР. У 1963 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. Затым працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Труд» па Малдове (1967—1970). Працаваў уласным карэспандэнтам БЕЛТА і намеснікам галоўнага дырэктара праграм Беларускага тэлебачання (1970—1984), галоўным рэдактарам часопіса «Зрок» (1992—1993). Абіраўся членам Арлоўскага абкама КПСС. З’яўляўся пенсіянерам за асобыя заслугі. Быў інвалідам 1 групы па зроку.

Памёр 13 студзеня 2007 года ў Мінску.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Як пісьменнік дэбютаваў у газеце «Латгальская правда» (г. Даўгаўпілс). Выдаў тры кнігі — зборнік сатыры і гумару «Присмотрелись» і дзве аповесці «Тополя на курганах», «Чапаев: жизнь после смерти». Быў удзельнікам I (Устаноўчага) з’езда Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая галіна». Пасля стварэння літсаюза некалькі гадоў узначальваў секцыю мастацкай прозы, быў складальнікам і рэдактарам першага калектыўнага зборніка прозы членаў літсаюза «Долгая-долгая ночь». У літаратурна-публіцыстычным часопісе «Западная Двина» быў апублікаваны яго ваенна-прыгодніцкі раман пра разведчыкаў часоў Вялікай айчыннай вайны «Ход конём». Урыўкі вялікай прозы публікаваліся ў газеце «Вестник культуры». Шэраг твораў аўтара па сённяшні дзень чакае сваёй публікацыі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Присмотрелись». Юмористические рассказы. Орел, 1963
  • «Тополя на кургане». Повесть. Минск, Юнацтва, 1988 ISBN 5-7880-0060-2
  • «Долгая-долгая ночь». Коллективный сборник прозы (повесть). Полоцк, ПП «Наследие Ф. Скорины», 1997
  • «Чапаев: жизнь после смерти». Повесть. Минск, 1997
  • «Ход конём». Роман. Журнал «Западная Двина» № 3, 2004 (С. — 107—172), № 1(4), 2005 (С. — 50-132), № 2(5), 2005 (С. — 76-175)
  • «Белорусский литературный союз „Полоцкая ветвь“: 1994—2009 годы». Литературная антология. Мн., Литературный свет, 2010 — С.220-225 ISBN 978-985-6943-08-2

СМІ пра аўтара[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Советская Белоруссия», газета, № 176, 17.07.2002. Н. Огнев. «Еще раз о лежачем камне», с. 5.
  2. «Общеписательская литературная газета», газета, № 7(20), 2011. «Не гнётся „Полоцкая ветвь“», с. 4.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]