Фёдар Рыгоравіч Фадзееў
Фёдар Рыгоравіч Фадзееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1926 (97 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Фёдар Рыгоравіч Фадзееў (нар. 26 чэрвеня 1926, в. Новая Мікалаеўка, Палтаўскі раён, Уральская вобласць) — ганаровы чыгуначнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1959).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ўральскіх казакоў. Яшчэ падлеткам вырашыў стаць чыгуначнікам, паехаў вучыцца ў чыгуначнае вучылішча. 12 чэрвеня 1943 года ён стаў памочнікам машыніста паравоза Ташкенцкай чыгункі.
У жніўні 1944 года ў складзе паравозных брыгад прыбыў у вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Брэст, удзельнічаў у аднаўленні чыгункі, разбуранай вайной, перавозках ваенных грузаў для фронту.
З 1945 года працаваў брыгадзірам лакаматыўнага дэпо станцыі Брэст, машыністам цеплавоза, з 1974 года — машыністам-інструктарам лакаматыўных брыгад. З’яўляўся адным з першых ініцыятараў ваджэння цяжкавагавых цягнікоў на Беларускай чыгунцы.
Быў дэлегатам ХХV з’зда КПБ, ХХІ з’езда КПСС.
У 1962—1965 гадах вучыўся завочна ў Брэсцкім чыгуначным тэхнікуме па спецыяльнасці «Цеплавозная гаспадарка». З 1965 года перавялі ў пасажырскі рух, вадзіў цягнікі на Кіеў, Бранск, Лунінец, Гомель. Працоўны стаж у Брэсцкім дэпо — 52 гады, з якіх 14 гадоў ён быў машыністам манеўранага цеплавоза на станцыі Брэст-Усходні.
У Брэсцкім музеі чыгуначнай тэхнікі сярод экспанатаў знаходзіцца паравоз серыі Эр-17-750-01, выпушчаны ў 1943 годзе на Каломенскім машынабудаўнічым заводзе. На гэтым паравозе старшым машыністам працаваў Ф. Р. Фадзееў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ ступені, Ганаровай граматай ЦК ЛКСМБ. 1 жніўня 1959 года было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Фадеев Фёдор Григорьевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник / сост. И. Н. Кулан [и др.]. Минск, 2014. С. 223.
- Фадзееў Фёдар Рыгоравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 10. Сошна — Фут / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 526—527. — 656 с.: іл., карты.
- Фадзееў Фёдар Рыгоравіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 619.
- Асобы
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Чалябінскай вобласці
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Ганаровыя чыгуначнікі
- Чыгуначнікі Беларусі
- Дэлегаты XXI з’езда КПСС