Фёдар Юльевіч фон Фрыдэ
Фёдар Юльевіч фон Фрыдэ | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 1851 |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 8 снежня 1894 |
Месца смерці: | |
Альма-матар: | |
![]() |
Фёдар Юльевіч фон Фрыдэ (1851, Магілёў[1] — 8 снежня 1894) — расійскі і беларускі грамадзянскі інжынер, архітэктар[2].
Змест
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў 2-й(руск.) бел., потым у 5-й(руск.) бел. Санкт-Пецярбургскіх гімназіях[2].
Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1867 годзе, але курс навук доўга не даваўся яму, і толькі ў 1876 годзе Фрыдэ быў выпушчаны са званнем архітэктарскага памочніка і з правам на чын X класса[2]. Пасля выпуску Фёдар Юльевіч быў прызначаны малодшым інжынерам у Чарнігаў[2], але ўжо ў наступным годзе перавёўся гарадскім архітэктарам у Архангельск[3].
У Архангельску[правіць | правіць зыходнік]
У Архангельску архітэктар будуе мост(руск.) бел. на рацэ Кузнечысе, 13 часовых прыстаняў на Паўночнай Дзвіне, умацоўвае берагі. Працуючы пры ўправе, Фрыдэ яшчэ паспяваў паралельна выкладаць матэматыку ў Архангельскай духоўнай семінарыі(руск.) бел.[2][3].
На Сахаліне[правіць | правіць зыходнік]
З 1880 па 1884 года Фёдар Юльевіч працаваў інжынерам і архітэктарам на востраве Сахаліне[2]. Па яго праектах былі пабудаваны баракі для ссыльна-катаржных, драўляная царква на 300 чалавек, лазарэт, лазня, паравы млын, солеварня і многае іншае[3].
У Калузе[правіць | правіць зыходнік]
З 1884 па 1886 год працаваў малодшым архітэктарам у Калузе[2], займаўся рамонтам казённых будынкаў, пабудовай цэркваў і прыватных дамоў[3].
У Мінску[правіць | правіць зыходнік]
У 1886 годзе быў павышаны да пасады мінскага губернскага архітэктара(руск.) бел.[2][3]. Тут, як і ў Калузе, займаўся рамонтам казённых будынкаў, пабудовай цэркваў і прыватных дамоў, распланаваў забудову выгарэлага горада Нясвіжа[2] і скончыў пабудову гарадской бальніцы ў павятовым горадзе Навагрудку[2].
У Волагдзе[правіць | правіць зыходнік]
У 1890 годзе стацкі саветнік фон Фрыдэ заняў пасаду губернскага архітэктара(руск.) бел. ў Волагдзе[2]. Тут ён стварыў праект Казанскай царквы горада Нікольска, пабудаванай каля 1890—1892 гадах у візантыйскім стыле[2], чарцёж уезду ва Успенскую Сямігароднюю пустынь[4] і праект «перабудовы і меркаванай новай каменнай прыбудовы для лесвіцы пры памяшканні Валагодскай духоўнай кансісторыі»[5]. Захаваўся таксама план паверхаў Гразавецкіх прысутных месцаў, выкананы фон Фрыдэ[6].
8 снежня 1894 года 10 гадзіне раніцы ў Волагдзе пасля цяжкай хваробы Фёдар Юльевіч сканаў[3]. «Сям’я рускіх дойлідаў панесла новую страту…» — так пачынаўся некралог, прысвечаны Ф. Ю. фон Фрыдзе, у санкт-пецярбургскай газеце «Неделя строителя»[7].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
- 1877-80[2]:
- Часовы мост на р. Кузнечысе (рукаў Паўночнай Дзвіны) и 13 часовых прыстаней на р. Паўночнай Дзвіне ў г. Архангельску
- Умацаванне берага р. Паўночнай Дзвіны на 6-й вярсце ад г. Архангельска
- 1880-84 на в. Сахаліне[2]:
- Юрты для ссыльна-катаржных (50-100 чалавек кожная)
- Драўляная царква на 300 чалавек
- Драўляныя дамы для служачых
- Лазарэт
- Паравы млын
- Баня
- Солеварня
- Гаспадарчыя пабудовы
- 1884-86[2]:
- Царква на 400 чалавек і мураваная званіца пры існуючай царкве ў г. Калузе
- 1886-90[2]:
- Будынак для склада віна і спірту ў г. Мінску
- Вадзяны млын у маёнтку гр. Чапскага
- Мост праз Расамахскі яр у Мазыры
- 1890-92[2]:
- Царква Іконы Божай Маці Казанскай на 1000 чалавек ў г. Нікольску Валагодскай вобласці[8]
Зноскі
- ↑ Фриде Федор Юльевич (руск.)
- ↑ 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 2,15 2,16 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища). — СПб., 1892. — С. 358.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Алексей Леонидович Минаев. ВОЛОГОДСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ АРХИТЕКТОРЫ КОНЦА XVIII — НАЧАЛА XX ВЕКА (руск.)
- ↑ ДАВВ. — Ф. 496. — Воп. 1. — Спр. 12224. — Л. 17.
- ↑ ДАВВ. — Ф. 475. — Воп. 1. — Спр. 1. — Л. 15.
- ↑ ДАВВ. — Ф. 475. — Воп. 2. — Спр. 2. — Л. 5.
- ↑ Неделя строителя. — 1895. — № 2. — С. 7.
- ↑ Церковь Иконы Божией Матери Казанская в Никольске (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Фёдар Юльевіч фон Фрыдэ на Вікісховішчы |
---|
- Алексей Леонидович Минаев. ВОЛОГОДСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ АРХИТЕКТОРЫ КОНЦА XVIII — НАЧАЛА XX ВЕКА (руск.)
- Нарадзіліся ў 1851 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 8 снежня
- Памерлі ў 1894 годзе
- Памерлі ў Волагдзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Архангельска
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары Беларусі
- Гарадскія архітэктары Архангельска
- Мінскія губернскія архітэктары
- Архітэктары Нясвіжа
- Архітэктары Калугі
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Валагодскай вобласці
- Архітэктары XIX стагоддзя