Філіп Беатрыкс-Сакі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Філіп Беатрыкс Сакі
польск.: Filip Beatrix (Szczęsny) Sacchi
Дата нараджэння 4 красавіка 1791(1791-04-04)
Месца нараджэння Масква
Дата смерці 16 красавіка 1850(1850-04-16) (59 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці вучоны
Месца працы Полацкая езуіцкая акадэмія, Джорджтаўнскі ўніверсітэт
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Філіп Беатрыкс Сакі (польск.: Filip Beatrix (Szczęsny) Sacchi, 4 красавіка 1791, Масква — 16 красавіка 1850, Вустэр, Масачусетс, ЗША[1]) — святар, педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі і Джорджтаўскага ўніверсітэта (ЗША).

Сын француза і італьянкі, народжаны ў Маскве, уступіў у Таварыства Ісуса 11 жніўня 1807 г. Потым два гады праходзіў выпрабаванні ў навіцыяце ў Дынабургу[2]. Вывучаў рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме (1809-1811), філасофію (1811-1813) і французскую мову (1813-1814) у Полацкім езуіцкім калегіуме (акадэміі). Выкладаў граматыку ў калегіуме ў Пецярбургу (1814-1815). Прафесар паэтыкі і мовы, этыкі ў Полацкай езуіцкай акадэміі (1815-1817), прафесар паэтыкі і рыторыкі ў Віцебскім езуіцкім калегіуме (1817-1818). У 1818-1820 гг. вывучаў тэалогію ў Акадэміі[3].

Пасля выгнання езуітаў (1820) з Расійскай імперыі спачатку з’ехаў у Італію, а потым у 1821 г. у Злучаныя Штаты Амерыкі. Скончыў курс тэалогіі ў Джорджтаўскім універсітэце (1821-1823)[1]. Дзякуючы рэкамендацыйным лістам біскупа Балонні і Тадэвуша Бжазоўскага, першага генерала адноўленнага ў 1814 г. Таварыства Ісуса, стаў выкладаць у гэтай езуіцкай навучальнай установе[4]. Прафесар лаціны і грэчаскай мовы у Джорджтаўнскім універсітэце. Дарадца правінцыяла (1834-1840), суперыёр у Пэрадайз (Пенсільванія), місіянер у штатах Пенсільванія і Мэрыленд, прафесар моў у коледжы Холі Крос (англ.: College of the Holy Cross) у Вустэры[1].

Зноскі