Філіп Картэрэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Філіп Картэрэт
Philip Carteret.jpg
Род дзейнасці: мараплавец
Дата нараджэння: 22 студзеня 1733(1733-01-22)[1]
Месца нараджэння:
Падданства: Вялікабрытанія
Дата смерці: 21 ліпеня 1796(1796-07-21)[1] (63 гады)
Месца смерці:
Філіп Картэрэт на Вікісховішчы

Філіп Ка́ртэрэт (англ.: Philip Carteret, 22 студзеня 1733 г. - 21 ліпеня 1796 г.) — брытанскі мараплавец, даследчык Ціхага акіяна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вандроўка на "Ластаўцы"

Нарадзіўся ў памешчыцкай сям'і на востраве Джэрсі. У 1747 г. паступіў на каралеўскую службу Вялікабрытаніі. Прымаў удзел у кругасветным падарожжы 1764 - 1766 гг.

У 1766 г. атрымаў званне капітана і ўзначаліў новую кругасветную экспедыцыю на караблі "Ластаўка". У ёй на другім караблі "Дэльфін" прымаў удзел Сэмюэль Уоліс. Абодва капітана мелі патаемны загад шукаць кантынент Terra Australis Incognita. "Ластаўка" і "Дэльфін" пакінулі Плімут у жніўні 1766 г., перасеклі Атлантычны акіян і ў красавіку 1767 г. праз Магеланаў праліў увайшлі ў Ціхі акіян. З-за дрэннага надвор'я караблі разышліся, і далейшае плаванне Філіпа Картэрэта працягвалася без суправаджэння.

Картэрэт падрабязна даследаваў паўднёва-ўсходнюю частку Ціхага акіяна і прыйшоў да высновы, што Саламонавы астравы не з'яўляюцца часткай невядомага кантынента. Пад час стаянкі ў Батавіі сярод членаў экіпажа "Ластаўкі" пачалася эпідэмія. Захварэў і сам капітан. Тым не менш, ён пакінуў Зондскі архіпелаг і праз Індыйскі і Атлантычны акіяны прывёў 20 сакавіка 1769 г. свой карабель у Вялікабрытанію.

Вандроўка не прынесла Картэрэту вялікай славы. З-за хваробы і адсутнасці высокапастаўленых заступнікаў ён некалькі гадоў атрымоўваў палавінны аклад і не меў свайго карабля. У 1773 г. яго нарысы аб экспедыцыі былі ўключаны ў кнігу аб вандроўках у Ціхі акіян. Па невядомых прычынах рэдактар значна скараціў аповед Картэрэта на карысць іншым аўтарам і незаслужана прынізіў яго дасягненні. Поўная версія нарысаў была апублікавана толькі ў 1965 г.

У 1779 г. Філіп Картэрэт зноў атрымаў у камандаванне карабель. Яго здароўе пагаршалася. У 1792 г. ён перажыў інсульт. Пайшоў у адстаўку ў званні віцэ-адмірала.

Апошнія гады жыцця мараплавец правёў разам з сям'ёй у Саўтгемптане, дзе памёр і быў пахаваны 21 ліпеня 1796 г.

Адкрыцці[правіць | правіць зыходнік]

Філіп Картэрэт упершыню адкрыў востраў Піткэрн і атол Кілінаілау, а таксама паўторна - астравы Хуан-Фернандэс, астравы Туамоту, Саламонавы астравы.

Рапартам Картэрэта карысталіся Джэймс Кук і Вільям Блай.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Картэрэта носіць адкрыты ім атол Кілінаілау.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Philip Carteret // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]