Terra Australis Incognita

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Terra Australis Incognita 1618 г.

Terra Australis Incognita або Terra Australis Ignotaлац.: Невядомая паўднёвая зямля) — уяўны кантынент, у існаванне якога еўрапейскія географы верылі да пачатку XIX ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя існавання паўднёвага кантынента ўзнікла ў антычнасці і звычайна прыпісваецца Арыстоцелю[1], хаця магла быць распрацавана раней. Упершыню Terra Australis паказана на картах Пампонія Мелы (I ст. н. э.) і Клаўдзія Пталемея (II ст. н. э.)[2]. Старажытнагрэчаскія і рымскія географы прытрымліваліся думкі, што Зямля мае форму шара і што даследаваны імі свет складае толькі каля чвэрці ўсёй паверхні. Паколькі гравітацыя ім была не вядома, лічылася, што Зямля не перакульваецца ў прасторы дзякуючы сіметрычнаму размяшчэнню на ёй мацерыкоў. Для поўнага захавання сіметрыі павінен быў існаваць паўднёвы мацярык.

Паўднёвы мацярык маляваўся на сярэднявечных картах, аднак сапраўдная цікавасць да яго з’явілася толькі пасля адкрыцця Новага Свету. У 1523 г. гіпатэтычная Terra Australis Incognita ўпершыню была адлюстравана на глобусе. Вялікім прыхільнікам і папулярызатарам ідэі існавання невядомай зямлі на поўдні быў знакаміты фламандскі картограф Герард Меркатар[3]. На карце Меркатара 1569 г. Terra Australis Incognita паказана як буйны кантынент, які абгінаў паўднёвы ўскраек Вогненнай Зямлі, але далей паднімаўся на поўнач, утвараў глыбокі заліў на поўдні Індыйскага акіяна і працяглы паўвостраў на месцы злучэння Індыйскага і Ціхага акіянаў.

У XVII — XVIII стст. быў арганізаваны шэраг экспедыцый іспанскіх, галандскіх, французскіх і брытанскіх мараплаўцаў у пошуках Terra Australis Incognita, падчас якіх былі зроблены значныя геаграфічныя адкрыцці ў паўднёвым паўшар’і, у тым ліку адкрыты і даследаваны Аўстралія, Новая Зеландыя, Новыя Гебрыды і г. д. Пасля другой экспедыцыі Джэймса Кука стала зразумела, што буйнога кантынента, як меркаваў Меркатар, на поўдні няма. Разачараваны Джэймс Кук наогул ставіў пад сумненне, што ён калі-небудзь будзе адкрыты з-за неспрыяльных умоў навігацыі[4]. У 18171824 гг. трансфармаваная назва невядомага кантынента была канчаткова замацавана за Аўстраліяй. У 1820 г. амерыканскі кітабой Натаніэль Палмер, расійская экспедыцыя на чале з Ф. Ф. Белінсгаўзенам і брытанская экспедыцыя на чале з Эдвардам Брансфілдам адкрылі Антарктыду.

Славутыя вандроўнікі ў пошуках Terra Australis Incognita[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]