Х’ю Гейтскел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Х'ю Гейтскел)
Х’ю Гейтскел
Hugh Gaitskell
Лідар апазіцыі
14 снежня 1955 – 18 студзеня 1963
Манарх Елізавета II
Кіраўнік урада Энтані Ідэн
Гаральд Мак-Мілан
Папярэднік Клемент Этлі
Пераемнік Гаральд Вільсан
Канцлер казначэйства
19 кастрычніка 1950 – 26 кастрычніка 1951
Кіраўнік урада Клемент Этлі
Папярэднік Стафард Крыпс
Пераемнік Рэб Батлер
Міністр энергетыкі
24 кастрычніка 1947 – 15 лютага 1950
Кіраўнік урада Клемент Этлі
Папярэднік Мэні Шынуэл
Пераемнік Філіп Ноэль-Бейкер

Нараджэнне 9 красавіка 1906(1906-04-09)
Лондан, Вялікабрытанія
Смерць 18 студзеня 1963(1963-01-18) (56 гадоў)
Лондан, Вялікабрытанія
Месца пахавання
Бацька Arthur Gaitskell[d][1]
Маці Adelaide Mary Jamieson[d][1]
Жонка Dora Gaitskell, Baroness Gaitskell[d][2]
Дзеці Julia M. Gaitskell[d][1] і Cressida F. Gaitskell[d][3][4]
Партыя Лейбарысцкая
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Х’ю Гейтскел (англ.: Hugh Todd Naylor Gaitskell; 9 красавіка 1906, Лондан — 18 студзеня 1963, Лондан) — англійскі палітычны дзеяч, лейбарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Х. Гейтскел ў 1927 годзе скончыў Оксфардскі ўніверсітэт па спецыяльнасцях філасофія, палітыка і эканоміка. У 1926 годзе ўступіў у Лейбарысцкую партыю. У 1927—1939 гады кіруе кафедрай у Лонданскім універсітэце (кафедра палітэканоміі). У 1933—1934, знаходзячыся на стажыроўцы ва ўніверсітэце Вены, быў сведкам падаўлення рабочага руху кансерватыўным урадам Дольфуса. У 1942—1945 гадах Х. Гейтскел — галоўны памочнік міністра гандлю. У 1945 абіраецца ў парламент ад лейбарыстаў. У 1947—1950 гадах-міністр паліва і энергетыкі Вялікабрытаніі. У 1950—1951 гадах — міністр фінансаў. У 1955—1963 гадах — лідар Лейбарысцкай партыі. У 1957—1963 гады — віцэ-старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. У 1959 наведаў з візітам СССР.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Х’ю Гейскел належаў да правага крыла Лейбарысцкай партыі. Ён прытрымліваўся ўстаноўкі на пабудову ў Англіі «дэмакратычнага сацыялізму», з’яўляўся прыхільнікам супрацоўніцтва класаў. У эканамічнай палітыцы лічыў, што нацыяналізацыя павінна распаўсюджвацца толькі на некаторыя галіны прамысловасці і ажыццяўляцца шляхам іх выкупу дзяржавай. Нязменна выступаў супраць якога-небудзь супрацоўніцтва з камуністамі.

У вобласці знешняй палітыкі Х. Гейтскел выступаў з крытыкай кансерватыўнага ўрада, рэзка крытыкаваў агрэсіўныя дзеянні кабінета Ідэна падчас Суэцкага крызісу (завошта сучасны дзеяч левага крыла лейбарыстаў Тоні Бен супрацьпастаўляў яго ў якасці станоўчага прыкладу інтэрвенцыяністу Блэру), выказваўся за прызнанне прынцыпу мірнага суіснавання краін з капіталістычным і сацыялістычным ладам. У той жа час ён выступаў за ўмацаванне англа-амерыканскага супрацоўніцтва і ўзмацненне НАТА.

  1. а б в Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Gaitskell’s Daughter Wed / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1964. — P. 68. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  4. Lundy D. R. Cressida F. Gaitskell // The Peerage