Х’ю Гейтскел
| Х’ю Гейтскел | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Hugh Gaitskell | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Манарх | Елізавета II | ||||||
| Кіраўнік урада | Энтані Ідэн Гаральд Мак-Мілан |
||||||
| Папярэднік | Клемент Этлі | ||||||
| Пераемнік | Гаральд Вільсан | ||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Клемент Этлі | ||||||
| Папярэднік | Стафард Крыпс | ||||||
| Пераемнік | Рэб Батлер | ||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Клемент Этлі | ||||||
| Папярэднік | Мэні Шынуэл | ||||||
| Пераемнік | Філіп Ноэль-Бейкер | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
9 красавіка 1906 Лондан, Вялікабрытанія |
||||||
| Смерць |
18 студзеня 1963 (56 гадоў) Лондан, Вялікабрытанія |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Arthur Gaitskell[d][1] | ||||||
| Маці | Adelaide Mary Jamieson[d][1] | ||||||
| Жонка | Dora Gaitskell, Baroness Gaitskell[d][2] | ||||||
| Дзеці | Julia M. Gaitskell[d][1] і Cressida F. Gaitskell[d][3][4] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | Лейбарысцкая | ||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Х’ю Гейтскел (англ.: Hugh Todd Naylor Gaitskell; 9 красавіка 1906, Лондан — 18 студзеня 1963, Лондан) — англійскі палітычны дзеяч, лейбарыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Х. Гейтскел ў 1927 годзе скончыў Оксфардскі ўніверсітэт па спецыяльнасцях філасофія, палітыка і эканоміка. У 1926 годзе ўступіў у Лейбарысцкую партыю. У 1927—1939 гады кіруе кафедрай у Лонданскім універсітэце (кафедра палітэканоміі). У 1933—1934, знаходзячыся на стажыроўцы ва ўніверсітэце Вены, быў сведкам падаўлення рабочага руху кансерватыўным урадам Дольфуса. У 1942—1945 гадах Х. Гейтскел — галоўны памочнік міністра гандлю. У 1945 абіраецца ў парламент ад лейбарыстаў. У 1947—1950 гадах-міністр паліва і энергетыкі Вялікабрытаніі. У 1950—1951 гадах — міністр фінансаў. У 1955—1963 гадах — лідар Лейбарысцкай партыі. У 1957—1963 гады — віцэ-старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. У 1959 наведаў з візітам СССР.
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Х’ю Гейскел належаў да правага крыла Лейбарысцкай партыі. Ён прытрымліваўся ўстаноўкі на пабудову ў Англіі «дэмакратычнага сацыялізму», з’яўляўся прыхільнікам супрацоўніцтва класаў. У эканамічнай палітыцы лічыў, што нацыяналізацыя павінна распаўсюджвацца толькі на некаторыя галіны прамысловасці і ажыццяўляцца шляхам іх выкупу дзяржавай. Нязменна выступаў супраць якога-небудзь супрацоўніцтва з камуністамі.
У вобласці знешняй палітыкі Х. Гейтскел выступаў з крытыкай кансерватыўнага ўрада, рэзка крытыкаваў агрэсіўныя дзеянні кабінета Ідэна падчас Суэцкага крызісу (завошта сучасны дзеяч левага крыла лейбарыстаў Тоні Бен супрацьпастаўляў яго ў якасці станоўчага прыкладу інтэрвенцыяністу Блэру), выказваўся за прызнанне прынцыпу мірнага суіснавання краін з капіталістычным і сацыялістычным ладам. У той жа час ён выступаў за ўмацаванне англа-амерыканскага супрацоўніцтва і ўзмацненне НАТА.
- 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Gaitskell’s Daughter Wed / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1964. — P. 68. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ Lundy D. R. Cressida F. Gaitskell // The Peerage
- Нарадзіліся 9 красавіка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Памерлі 18 студзеня
- Памерлі ў 1963 годзе
- Пахаваныя ў Вялікім Лондане
- Выкладчыкі Універсітэцкага каледжа Лондана
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Асобы
- Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі
- Лейбарысты Вялікабрытаніі
- Міністры энергетыкі Вялікабрытаніі
- Сацыялістычны інтэрнацыянал
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта