Хангха
Jump to navigation
Jump to search
Хангха | |
---|---|
па-кітайску: 元江 в’етн.: Sông Hồng | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1183 км |
Плошча басейна | 158 000 км² |
Басейн | Паўднёва-Кітайскае мора |
Басейн рэк | Ціхі акіян |
Расход вады | 3 800—35 000[1] м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | Юньнаньскае нагор'е |
· Каардынаты | 25°50′00″ пн. ш. 101°19′00″ у. д.HGЯO |
Вусце | Паўднёва-Кітайскае мора |
· Месцазнаходжанне | Танкінскі заліў |
· Вышыня | 0 м |
· Каардынаты | 20°15′00,80″ пн. ш. 106°35′13,10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіны | ![]() |
![]() |
Хангха́, або Чырвоная рака — рака на поўдні Кітая і поўначы В'етнама. У Кітаі завецца Юаньцзян або Хунхэ, у В'етнаме — Хонгха або Сангхонг.
Даўжыня ракі 1183 км, плошча басейна каля 158 тыс. км². Пачынаецца на Юньнаньскім нагор'і, упадае ў Танкінскі заліў Паўднёва-Кітайскага мора. Сярэдні расход вады каля 3800 м³/с.
Прытокі[правіць | правіць зыходнік]
- Ло — злева
- Да (Чорная) — справа
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Выкарыстоўваюцца для арашэння рысавых палёў. Суднаходства. Да Ханоя, знаходзіцца ў 175 км ад вусця, паднімаюцца марскія судны. Буйныя гарады на рацэ — Хэкоў ў Кітаі, Енбай, Лаакай, Ханой у В'етнаме. На адным з рукавоў дэльты размяшчаецца марскі порт Хайфон.
Зноскі
- ↑ Хогха (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
|