Ханс Грундзіг
Ханс Грундзіг | |
---|---|
ням.: Hans Grundig | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 лютага 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 верасня 1958[4][1][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Леа Грундзіг |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, графік |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Партыя | |
Узнагароды | |
![]() |
Ханс Грундзіг (ням.: Hans Grundig; 19 лютага 1901, Дрэздэн — 11 верасня 1958, Дрэздэн) — нямецкі мастак і графік.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вучыцца маляваць Грундзіг пачаў пад кіраўніцтвам свайго бацькі, мастака-дэкаратара. У 1915—1919 і ў 1920—1921 гадах ён займаецца ў Дрэздэне, у мясцовай Школе прыкладнога мастацтва. У 1922 годзе мастак пераходзіць у Вышэйшую школу прыгожых мастацтваў Дрэздэна, дзе займаецца па 1927 год.
У гэты перыяд творчасць Грундзіга знаходзіцца пад моцным уплывам работ Ота Дзікса. У 1926 годзе Грундзіг уступае ў КПГ. У 1928 годзе ён ажаніўся з мастачкай Леа Лангер, разам з якой у 1929 годзе становіцца членам дрэздэнскай Асацыяцыі рэвалюцыйных мастакоў. Стылістычна працы Грундзіга можна аднесці да такіх плыняў у жывапісе, як новая рэчыўнасць і рэвалюцыйна-пралетарскі рэалізм. У 1932 годзе Грундзіг прыязджае ў СССР, дзе ўдзельнічае ў маскоўскай выставе «Рэвалюцыйнае мастацтва ў капіталістычных краінах».
Пасля прыходу ў Германіі да ўлады нацыянал-сацыялістаў, у 1934 годзе Грундзігу было забаронена займацца жывапісам. Тым не менш, ён працягваў маляваць. У 1934—1939 гадах мастак стварае графічную серыю «Жывёлы і людзі» («Tiere und Menschen»). У 1935—1938 гадах — трыпціх Тысячагадовы рэйх (Das Tausendjährige Reich) (цяпер — у Дрэздэнскай галерэі). Творчасць Грундзіга ў гэты перыяд была выразнай антыфашысцкай накіраванасці, работы ствараліся ў рэалістычна-экспрэсіўным стылі. Нацыянал-сацыялістычнымі ўладамі працы мастака былі прылічаны да твораў т. зв. дэгенератыўнага мастацтва, і шэраг яго прац былі адабраны для прапагандысцкай выставы пад гэтай назвай, якая адбылася ў ліпені 1937 года. Восем палотнаў Грундзіга былі канфіскаваны.
У 1940 годзе Х. Грундзіг быў арыштаваны і адпраўлены ў канцэнітрацыйны лагер Заксенхаўзен. Пазней ён быў уключаны ў склад штрафнога батальёна і накіраваны на Усходні фронт. У 1944 годзе мастак добраахвотна пераходзіць на бок Савецкай арміі. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у 1946 годзе Грундзіг вяртаецца ў Дрэздэн і працуе там прафесарам і рэктарам дрэздэнскай Вышэйшай мастацкай школы. У 1948 годзе ён сыходзіць на пенсію па стане здароўя. У 1955—1956 гадах мастак піша кнігу мемуараў пад назвай «Паміж карнавалам і вялікім пастом» (Zwischen Karneval und Aschermittwoch, рус. пераклад — М., 1964). У сацыялістычнай Германіі ён карыстаўся заслужанай пашанай і павагай як адзін з «герояў антыфашысцкага супраціву». Карціны, створаныя Х. Грундзігам уваходзяць у залаты фонд рэалістычнага мастацтва Германіі XX стагоддзі.
Зноскі
- ↑ а б Hans Grundig
- ↑ Hans Grundig — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б Грундиг Ханс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Грундиг Ханс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.