Харакат аль-Абдал
Выгляд
| Харакат аль-Абдал | |
|---|---|
| | |
| З'яўляецца часткай | Сілы народнай мабілізацыі |
| Ідэалогія | ісламізм |
| Рэлігійная прыналежнасць | шыіты |
| Актыўная ў | |
| Саюзнікі | Іран, Сірыя |
| Праціўнікі | Ісламская дзяржава, Сірыйская апазіцыя |
| Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Іраку, Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Харакат аль-Абдал — іракская шыіцкая ісламісцкая групоўка, якая ўваходзіць у каалiцыю «Сілы народнай мабілізацыі». У яе складзе дзейнічае як 39-я брыгада[1]. Ідэалагічна праіранская[2].
Групоўка была заснавана ў 2014 годзе падчас грамадзянскай вайны ў Іраку[2], калі частка апалчэнцаў «Катаіб Сеед аль-Шухада» адкалолася ад арганізацыі. У сваю чаргу тая раней выйшла з «Катаіб Хезбала»[3].
Як мінімум са студзеня 2016 года «Харакат аль-Абдал» дзейнічае ў Сірыі, змагаючыся на баку ўрада Башара Асада[2]. Тут яна прыняла ўдзел у бітве за Алепа[3][2], прарыве блакады Нобла і Захры[2] і аперацыі ў Эт-Танафе[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017)
- Спецыяльныя групы (Ірак)
- Прыватныя апалчэнні (Ірак)
Зноскі
- ↑ Aymenn Jawad Al-Tamimi, Hashd Brigade Numbers Index, 31 octobre 2017.
- 1 2 3 4 5 Jihad Intel : Harakat al-Abdal
- 1 2 Amir Toumaj, Array of pro-Syrian government forces advances in Aleppo, The Long War Journal, 9 décembre 2016.
- ↑ Amir Toumaj et Caleb Weiss, Iran tests the US in southeastern Syria, The Long War Journal, 3 juin 2017.