Хаяо Міядзакі
Хаяо Міядзакі | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1941 (82 гады) Токіа, Японія |
Кірунак | мангака, мультыплікатар |
Псеўданім(ы) | Цутому Тэрукі |
Вядомыя працы | «Наўсікая з Даліны вятроў», «Мой сусед Тотара», «Знесеныя зданямі», «Хадзячы замак», «Нябесны замак Лапута», «Прынцэса Мананоке» |
Узнагароды | Прэмія «Оскар», прэмія Берлінскага кінафестывалю («Знесеныя зданямі») |
Афіцыйны сайт |
Хаяо Міядзакі (яп.: 宮崎 駿, Miyazaki Hayao; нар. 5 студзеня 1941, Токіа) — адзін з найвядомейшых стваральнікаў анімэ (японскіх мультфільмаў) і коміксаў манга. Адзін з самых паважаных рэжысёраў у гісторыі анімацыі.
Хоць Міядзакі быў збольшага невядомы шырокаму колу гледачоў на захадзе да 1999 года, калі Miramax выпусціла яго стужку «Прынцэса Мананокэ», яго фільмы былі ўжо вельмі папулярнымі ў Японіі і Усходняй Азіі. Мультфільм «Унесеныя духамі» — рэкардсмен усіх часоў па касавых зборах у Японіі; «Прынцэса Мананокэ» мела гэты тытул раней, да выхаду фільма «Тытанік».
Фільмы Міядзакі прысвечаны тэмам адносін чалавека да прыроды і тэхналогій. Галоўныя героі фільмаў часта самастойныя, моцныя дзяўчыны ці маладыя жанчыны; антыгероі — трохі гратэскныя злачынцы з адмоўнымі маральнымі характарыстыкамі.
Мультфільм «Унесеныя духамі» сёння займае першае месца ў рэйтынгу найлепшых анімацыйных фільмаў па версіі IMDB. Мультфільм «Мой сусед Тотара» ўзначальвае рэйтынг 50 найлепшых мультфільмаў па спісу Тэры Гіліама, які ён склаў для лонданскага часопіса TimeOut[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Хаяо Міядзакі, другі з чатырох братоў, нарадзіўся ў мястэчку Акебона-цё, частцы такійскай акругі Бункё-ку. Падчас Другой Сусветнай вайны яго бацька Кацудзі Міядзакі быў дырэктарам належачага яго дзядзьку заводу, які вырабляў дэталі для баявых самалётаў Zero. З тых часоў Хаяо моцна захапляецца авіяцыяй, палёт, фантастычныя лятаючыя апараты прысутнічаюць амаль у кожнай яго стужцы.
У дзяцінстве Міядзакі даводзілася часта пераязджаць, часткова таму, што яго маці праходзіла лячэнне на спінны туберкулёз з 1947 па 1955 год. У міядзакаўскім фільме «Мой сусед Тотара» паказваецца сям’я, дзе маці пакутуе на падобную хваробу.
Прыкладна ў 1956 годзе Міядзакі паступіў у школу Татаёма. На трэцім годзе навучання, ён пабачыў фільм «Гакудзя Дэн», які лічыцца адным з першых поўнаметражных каляровых анімэ, і вельмі зацікавіўся анімацыяй.
Пасля вышэйшае школы Міядзакі наведваў Універсітэт Гакусюін, які скончыў у 1963 годзе ў спецыялізацыях паліталогія і эканоміка.
У красавіку 1963 года Міядзакі ўладкаваўся на працу ў анімацыйную студыю Toei Animation, працуе ў складзе каманды мастакоў над мультфільмам «Вартавы сабака Гаў-гаў» (Wanwan Chushingura). У 1964 годе Міядзакі робіцца галоўным сакратаром прафесійнага саюза ў сваёй кампаніі.
У кастрычніку 1965 годзе Хаяо Міядзакі ажаніўся са сваёй сяброўкай Акемі Ота, ад якой ён мае двух сыноў, Гаро і Кеісуке. Гаро сам стаў стваральнікам анімэ, а Кеісуке — мастаком па дрэве.
У 1971 годзе вырашае разам з сябрамі экранізаваць казачную аповесць Астрыд Ліндгрэн «Пэпі Доўгая Панчоха», для чаго нават стварае анімацыйную студыю, але праца не была распачата з-за нязгоды ўладальнікаў аўтарскіх правоў. Міядзакі зноў уладкоўваецца аніматарам у вялікую студыю. Але ён не хоча развітвацца з няўдалым праектам і ў пэўным сэнсе выконвае яго. Удзельнічае ў працы над мультфільмам «Вялікая панда і маленькая панда» (1982, рэжысёр Ісаё Такахата), галоўная гераіня якога робіцца вельмі падобнай да персанажу Пэпі Доўгая Панчоха.
Да 1982 года Міядзакі працуе ў студыях Nippon Animation і TMS. На апошняй з іх ён стварае свой адзіны мультсерыял «Конан — хлопчык з будучыні», а на Nippon Animation — свой першы поўнаметражны мультфільм — Замак Кагліостра (Люпен трэці).
У 1982 годзе Міядзакі адыходзіць ад анімацыі і засяроджваецца на манга-праекце «Наўсікая з Даліны вятроў». Пазней сюжэтам зацікавілася студыя Tokuma Shoten, якая прапанавала Міядзакі экранізаваць яго. Так у 1984 годзе выходзіць поўнаметражны мультфільм «Наўсікая з Даліны вятроў», які мае поспех.
У 1985 годзе Міядзакі стварае сваю ўласную студыю Ghibli пры падтрымцы Tokuma Shoten. На Ghibli выдае свае найбольш вядомыя стужкі («Нябесны замак Лапута», «Мой сусед Тотара», «Прынцэса Мананокэ» і інш).
Міядзакі вельмі рэдка дае інтэрв’ю, не любіць з’яўляцца на публіцы. Так, ён не паехаў на Берлінскі кінафестываль і нават на цырымонію ўручэння прэміі Оскар, якая была прысуджана яму за мультфільм «Унесеныя духамі». Але ў 2005 годзе наведаў Венецыянскі кінафестываль — праўда, без вялікай ахвоты, дзякуючы настойлівасці мясцовай адміністрацыі. Нягледзячы на гэта, Міядзакі шмат падарожнічае па Японіі і па розных краінах, дзе вывучае прыроду, шукае натуру для сваіх будучых твораў, разглядвае выдатныя мясціны. Ён сам прызнаецца, што многія краявіды з мультфільма «Блукаючы замак Хаула» былі навеяны яму прыродай Казахстана і Эльзаса.
Сярод сваіх настаўнікаў называе савецкага і расійскага рэжысёра мультыплікацыі Юрыя Нарштэйна.
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Рэжысёр і сцэнарыст[правіць | правіць зыходнік]
- Конан, хлопчык з будучыні — (яп. 未来少年コナン Mirai Shounen Konan), 1978 (тэлесерыял)
- Замак Кагліостра (Люпен трэці) — (яп. ルパン三世カリオストロの城 Rupan Sansei: Kariosutoro no Shiro), 1979
- Наўсікая з Даліны вятроў — (яп. 風の谷のナウシカ Kaze no Tani no Naushika), 1984
- Нябесны замак Лапута (яп. 天空の城ラピュタ Tenkuu no Shiro Rapyuta), 1986
- Мой сусед Тотара — (яп. となりのトトロ Tonari no Totoro), 1988
- Ведзьміна дастаўка — (яп. 魔女の宅急便 Majo no Takkyuubin), 1989
- Порка Роса — (яп. 紅の豚 Kurenai no Buta), 1992
- On Your Mark, 1995 (кароткаметражны музычны кліп)
- Ваўчыная Князёўна — (яп. もののけ姫 Mononoke Hime), 1997
- Панесеныя прывідамі (Сэн, альбо Ціхіро выкрадзеная духамі) — (яп. 千と千尋の神隠し Sen to Chihiro no Kamikakushi), 2001
- Вандроўны замак Хаўла — (яп. ハウルの動く城 Hauru no Ugoku Shiro), 2004
- Рыбка Поньё — (яп. 崖の上のポニョ Gake no Ue no Ponyo), 2008
- Са схілаў Какурыка (Kokurikozaka kara) (яп. コクリコ坂から Какурыко-Дзака Кара?), 2011 — сцэнарыст
- Падымаецца вецер (Kaze tachinu) (яп. 風立ちぬ Кадзэ: тачыну), 2013 — поўнаметражны анімэ-фільм, рэжысёр
Сцэнарыст[правіць | правіць зыходнік]
- Панда Копанда — (Panda Kopanda), 1972
- Панда Копанда і Цырк дажджлівага дня (Panda Kopanda: Amefuri Saakasu no Maki), 1973
- Шэпат сэрца — (耳をすませば; Mimi o Sumaseba), 1995
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Nausicaa.net
- Старонка Studio Ghibli (яп.)
- The Hayao Miyazaki Web(недаступная спасылка) (англ.) — вялікая база інфармацыі пра студыю Гінулі і яе стваральніках
- Біяграфія, фільмаграфія рэжысёра Хаяо Міядзакі Архівавана 24 кастрычніка 2005.