Ходарава (Віцебскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Ходарава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
12
Насельніцтва
14 чалавек (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовы індэкс
211237
Аўтамабільны код
2
Ходарава на карце Беларусі ±
Ходарава (Віцебскі раён) (Беларусь)
Ходарава (Віцебскі раён)
Ходарава (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Ходарава (Віцебскі раён)

Ходарава — вёска ў Курынскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

У XIX стагоддзі ў складзе фальварка Хлявіншчына, які ўваходзіў у маёнтак Хамякова. У 1848 вёска (2 двары, 34 жыхары) прыватная ўласнасць калежскага рэгістратара Франца Станілевіча.

На пачатку XX ст. вёска ў Курынскай воласці Віцебскім павеце і губерні. У 1905 вёска (18 двароў, 128 жыхароў — 69 муж., 59 жан.) належала Ходараўскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 150 дзес. зямл.

З 20 жніўня 1924 хутар у Дражнаўскім сельсавеце Лосвідскага раёна Віцебскай акругі, з 29 кастрычніка 1924 — Кузняцоўскага раёна, з 2 жніўня 1925 у Курынскім сельсавеце. У 1926 на хутары 35 двароў, 158 жыхароў. Тут быў арганізаваны калгас. У 1936 у Ходарава пераселены жыхары населеных пунктаў Зялёная Рошча, у 1937 — Хлявіншчына, у 1938 — Шыцікі і Стрэліца.

У 1941 у вёсцы 58 двароў, 283 жыхары. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 Ходарава акупіраваны нямецкімі войскамі. 9 жніўня 1943 нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі вёску і 67 жыхароў. Вывезена ў Германію 87 чалавек, вярнулася 47.

Пасля вайны вёска адбудавалася. У 1969 тут 33 двары, 112 жыхароў.

На 1 студзеня 2003 — 12 двароў і 14 жыхароў. Вёска ў складзе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Міхалкова».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • З гісторыі населеных пунктаў / Падрыхт. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 764. — ISBN 985-02-0647-0.