Задзвінне (Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Задзвінне
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
да 1964Пялёнкі
Плошча
0,543772 км²
Насельніцтва
11 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовы індэкс
211314
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212837031
Задзвінне на карце Беларусі ±
Задзвінне (Віцебскі раён) (Беларусь)
Задзвінне (Віцебскі раён)
Задзвінне (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Задзвінне (Віцебскі раён)

Задзві́нне[1] (трансліт.: Zadzvinnie, руск.: Задвинье) (да 1964 года Пялёнкі[2][3]) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, каля аўтадарогі Н2300. Уваходзіць у склад Курынскага сельсавета, была ў калгасе «Шлях Леніна»[3]. Вёска знаходзіцца за 23 км ад Віцебска, 2 км ад Курына[4]. Каля вёскі працякае рака Заходняя Дзвіна[4].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Старая назва (да 1964 года) Пялёнкі[3], руск.: Пеленки[5][6], руск.: Пиленки[7] ад польск.: Pilonki, Pilonek, паходзіць ад руск.: Пиленек, літ.: pilnas — «поўны»[8].

фальварак, маёнтак і вёска Пялёнкі (Піленкі - руск.: Пиленки) на ваенна-тапаграфічнай карце Шуберта Ф.Ф. 1846 года

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назву Пялёнкі ў перыяд Расійскай імперыі мелі маёнтак (у падпарадкаванні Віцебскай дваранскай апекі) і вёска[4][9].

У XVIII стагоддзі ўласнікі вёскі — Юдзіцкія.

Вядома пра завяшчанне маёнтка ў 1798 годзе ад паручніка Івана Чайкоўскага[10]

У 1861 годзе вёска ўваходзіла ў Пеленкаўскую сельскую грамаду (налічвала 30 сялян) Вярхоўскай воласці, трэці ўчастак. Пазней у Расійскай імперыі вёска і маёнтак адміністрацыйна ўваходзілі ў Койтаўскую[4] сельскую грамаду Вярхоўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні.

У 1866 годзе адбылася здзелка, выкуп зямельных надзелаў зямель маёнтка часоваабавязанымі сялянамі ў Чайкоўскага Івана[11].

У 1906 годзе пражывала 13 дваран, 58 мужчын, 51 жанчына[4], якія прыпісаны да Курынскага (у Курынскай воласці) і Слабадскога (у Вярхоўскай воласці) праваслаўных прыходаў[4].

Вёска ў СССР ўваходзіла ў Суражскі раён. Гэтая вёска была месцам дыслакацыі падраздзяленняў 117-й Горкаўскай стралковай дывізіі[12].

Пахаваны ў вёсцы Герой Савецкага Саюза Андрэй Самуілавіч Гайко, дзе яму ўсталяваны абеліск. Пасля Другой сусветнай вайны ў вёсцы засталася брацкая магіла (646 чалавек)[13].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU). — С.169.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  3. а б в Рапановіч Я. Н., Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — С.151 (Задзвінне да 1964 г. Пялёнкі).
  4. а б в г д е (руск.) Список населённых мест Витебской губернии. Под ред. А. П. Сапунова. — Витебск, 1906. — С.11 (п. 36, 40), 434.
  5. (руск.) «Задвинье (Пеленки)» // Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны
  6. НАРБ Ф.968 Оп.2 Д.1175 Л.31, 33;
    НАРБ Ф.1336 Оп.1 Д.12 Л.5-7;
    НАРБ Ф.1440 Оп.3 Д.749 Л.149;
    НАРБ Ф.4п Оп.33а Д.223 Л.27.
  7. (руск.) ряд 12 лист 9-1 Военно-Топографической карты Шуберта Ф.Ф. 1846 года, масштаб 3 версты в 1 дюйме.
  8. (руск.) «Этимология местных названий Витебской губернии», Трусман Ю. Ю., Ревель, 1907 — С.220.
  9. (руск.) Памятная книжка Витебской губернии на 1863 год. — С. 235, 236.
  10. (руск.) «Полное собрание законов Российской империи. Собрание третье Отделение I. От № 32833-34628». 1910 г. — 1425 с. // № 33398. СПб., 1913 г. ISBN 978-5-4460-7057-2
  11. (руск.) Российский государственный исторический архив Ф.577 Оп.4 Д.203; Дело о выкупе земельных наделов временнообязанными крестьянами у Чайковского И. имения Пеленки. (Витебский уезд Витебская губерния) 9 августа 1866 г. — 28 августа 1869 г.
  12. (руск.) 17-я Горьковская стрелковая Краснознаменная дивизия имени Президиума Верховного Совета СССР
  13. (руск.) Братская могила д. Задвинье 4419 // «Проект Помним»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]