Курынскі сельсавет
Курынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Віцебскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Курына |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня сельвыканкама | Міхаіл Генадзевіч Камандышка |
Насельніцтва (2019) | 595 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Ку́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Курына.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дражнаўскі сельсавет у складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Дражна. З 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курына, сельсавет перайменаваны ў Курынскі. З 26 сакавіка 1927 года ў складзе Віцебскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Суражскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Астроўскага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 года ў склад Лёзненскага раёна перададзены 10 населеных пунктаў (Астраўскія, Белікава, Брылі, Вайцяхі, Гаркава, Калінка, Лунькі, Сабалёва, Хатоля і Штанова)[2], якія 27 снежня 1962 года ўключаны ў склад Запольскага сельсавета Лёзненскага раёна[3]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Мазалаўскага сельсавета перададзена вёска Седзенне[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Перад Другой сусветнай вайной у сельсавеце пражывала 2 832 чалавек (694 двары). Пасля вайны было адноўлена 315 двароў, а ў ліпені 1969 года ў сельсавеце пражывала 1 102 чалавекі. Падчас вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 568 чалавек і 694 двары; з 740 чалавек, якія былі адпраўлены на прымусовыя працы ў нацысцкую Германію, вярнулася 402 чалавекі. На франтах Другой сусветнай вайны загінула 276 жыхароў сельсавета, яшчэ 214 чалавек загінулі ў савецкіх партызанскіх атрадах[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 692 чалавекі[6], з іх 90,2 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 595 чалавек[8].
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]- Астраўскія
- Белікава
- Будзіслава
- Вайцяхі
- Гаркава
- Дражна
- Задзвінне
- Кулакова
- Курына
- Міхалкова
- Пляшкі
- Сабалёва
- Седзенне
- Хамякова
- Хатоля
- Ходарава
Населеныя пункты, знішчаныя нямецкімі акупацыйнымі ўладамі[9]
[правіць | правіць зыходнік]- Подцева — вёска, якая знаходзілася за 3 км на захад ад вёскі Курына. Перад вайной жыло 80 чалавек. 23 мая 1943 года нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 29 жыхароў і спалілі 8 двароў. У 1958 годзе на месцы вёскі пастаўлены абеліск.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкама Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. — Воп. 3. — Спр. 749. — Л. 135.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
- ↑ Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 —1944): Зборнік / Камітэт па архівах і справаводству, Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Акадэміі навук Беларусі, Беларускі рэспубліканскі фонд «Узаемаразуменне і прымірэнне»; [Пад агул. рэд. У. М. Міхнюка]. — Мн.: БелНДЦДААС, 1995. — 411 с., 32 л. іл. — С. 33, 37, 38, 39. — ISBN 985-6099-06-4; Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф. 1778. — Воп. 3. — Спр. 2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Тэрыторыя сучаснага Віцебскага раёна ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Віцебшчыны ў паслярэвалюцыйны перыяд / Падрых. У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 134 — 135. — ISBN 985-02-0647-0.