Будзіслава
Вёска
Будзіслава
|
Будзі́слава[1] (трансліт.: Budzislava, руск.: Будислово) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курынскага сельсавета. За 25 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 18 стагоддзя вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Курына ва ўладанні Юдзіцкай. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. У сярэдзіне жніўня 1943 года вёску акружылі нямецкія карныя атрады і выгналі ўсіх жыхароў у «Пяты полк»[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 5 двароў, 33 жыхары (1785)
- 16 двароў, 63 жыхары (1848)
- 7 гаспадарак, 16 жыхароў (2018)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Дымілі трубы крэматорыя (З успамінаў А. Р. Купрэенкі) / Запісала В. Ц. Кухарава // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 232. — ISBN 985-02-0647-0.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх