Ходараўка (мемарыяльны комплекс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Мемарыяльны комплекс «Ходараўка»
54°55′44″ пн. ш. 27°35′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Новая Вёска
Дата пабудовы 1992 год
Map

Ходараўка — мемарыяльны комплекс за 200 м на поўнач ад Новай Вёскі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вясной 1944 года паблізу станцыі Параф’янава, на ўскрайку Лібараўшчыны нацысты стваралі канцлагер. Здаровых вязняў адпраўлялi ў Германiю на прымусовыя працы, астатнiх знiшчылi паблiзу фальварка Ходараўка, за 1,5-2 км ад Дзядкоў. Тут нямецкія акупанты расстралялі 800 чалавек — 200 ваеннапалонных італьянцаў і 600 цывільных жыхароў Бешанковiцкага, Лепельскага, Ушацкага i Бягомльскага раёнаў, схоплены падчас карнай аперацыі супраць партызан Полацка-Ушацкай, Лепельскай i Бягомльска-Барысаўскай партызанскiх зон.

Пасля вайны на месцы трагедыі пасаджаны бярозавы гай. У 1969 годзе на магілах паставілі абеліск ахвярам нацызму. Пазней у Ходараўцы за кошт італьянцаў узведзены мемарыяльны комплекс, адкрыты 20 кастрычніка 1992 года. 14 ліпеня 2012 года асвечаны новы крыж на мемарыяле «Ходараўка».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральны ўваход мае форму каталіцкага крыжа. Побач лічбы 1944 і 1992 (дата трагедыі і дата пабудовы помніка) і дзяржаўныя сцягі Беларусі і Італіі. Далей прыступкі вядуць у бярэзнік, дзе размешчана аснова кампазіцыі. Абапал дарожкі — дванаццаць жаночых фігур, постаці і твары якіх адлюстроўваюць смутак і боль. А ў цэнтры — скульптура ляжачага мужчыны, якая, быццам, вырастае з зямлі. Далей стаіць велізарны валун з бронзавай лічбай 800 — колькасцю забітых тут нацыстамі людзей — і мемарыяльнай шыльдай з надпісам на беларускай і італьянскай мовах: «На гэтым месцы ў 1944 годзе нямецка-нацысцкімі акупантамі былі расстраляны 600 жыхароў Рэспублікі Беларусь і 200 ваеннапалонных італьянцаў». За ім — крыж з польскамоўным надпісам «Jezu, ufam Tobie» («Езу, спадзяюся на Цябе»).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Магіла італьянскіх вайскоўцаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 253.
  • Мемарыяльны комплекс «Ходараўка» // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. — Мінск : Беларусь, 2009. — С. 165—169.
  • Ходараўская трагедыя // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 292—294.