Хрэнавы грыб
Jump to navigation
Jump to search
Хрэнавы грыб | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Хрэ́навы грыб, валуй несапраўдны, гебелома корачкападобная (Hebeloma crustuliniforme) — ядавіты шапкавы базідыяльны грыб сямейства Страфарыевыя (Strophariaceae) (раней адносіўся да павуціннікавых (Cortinariaceae)).
Шапка пукатая, потым распасцёртая, слізістая, гліністая, бледная, дыяметрам 3—8 см. Пласцінкі прырослыя, частыя, вузкія, з няроўным краем і кроплямі вадкасці, брудна-бурыя. Ножка амаль роўная, злёгку патоўшчаная ўнізе, белаватая, даўжынёю 4—7 см. Мякаць вадзяністая, белая, горкая, з пахам рэдзькі або хрэну (адсюль назва). Споры эліпсоідныя, жаўтаватыя.
Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў лясах і парках з ліпеня па верасень.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Хрэнавы грыб // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
- Хрэнавы грыб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 71. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Гапіенка В. С. Хрэнавы грыб // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 265.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 120. — 192 с. — 60 000 экз.