Хэлмна
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хэ́лмна (польск.: Chełmno), Кульм (ням.: Culm) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Хэлмінскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Хэлмна.
Займае плошчу 14 км². Насельніцтва 20 428 чалавек (на 2006 год).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін горада адносіцца да 1065 года. Назва горада азначае «горад на ўзгорку»[1]. З горадам звязана з'яўленне і развіццё Кульмскага права. У 1466—1793 гадах цэнтр Хэлмінскага ваяводства ў Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай.
З 1772 па 1920 год (з перапынкам у 1807—1815 гадах) і ў 1940—1945 гадах насіў нямецкую назву Кульм (Culm).
Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі горада знаходзіўся лагер смерці у якім загінула каля 152 000 чал.[2][3]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Добра захаваліся сярэдневяковыя гарадскія сцены даўжынёй 2270 метраў (XIII—XIV стагоддзі, рэканструяваны ў XVI стагоддзі). Захаваліся 17 крапасных веж, некаторыя ў руінаваным выглядзе[4]. Найбольш вядомыя Грудзёндзская брама (XIII стагоддзе), самая старая Мерсебургская брама, адкрытыя для турыстаў Дзявоцкая вежа (на алеі 3-га мая) і Парахавая вежа (канец XIII стагоддзя). На Рыначнай плошчы размешчана адна з найпрыгожых польскіх рэнесансных ратуш, пабудаваная ў 1567—1572 гадах на месцы старой гатычнай вежы XIII стагоддзя.
-
Гарадская сцяна і Парахавая вежа
-
Грудзёндзская брама
-
Рэнесансная Хэлмнінская ратуша
-
Касцёл Святога Духа, XIII стагоддзе
У горадзе размешчаны жаночы цыстэрцыянска-бенедыкцінскі кляштар, гатычная капліца Святога Марціна, касцёл Святога Духа XIII стагоддзя, францысканскі касцёл Святых Якава і Мікалая , перабудаваны ў XIX стагоддзі ў неагатычным стылі, неараманскі гарнізонны касцёл Чанстахоўскай Божай Маці XIX стагоддзя, дамініканскі касцёл Святых Пятра і Паўла , фарны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі XIII стагоддзя, найстаражытнейшы ў Памор’і, які стаў узорам пры будаўніцтве Кёнігсбергскага кафедральнага сабора.
-
Фарны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, XIII-XIV стст.
-
Дамініканскі касцёл Святых Пятра і Паўла
-
Францысканскі касцёл Святых Якава і Мікалая
-
Кляштар сясцёр міласэрнасці з касцёлам Св. Яна
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Родэрых фон Эркерт (1821—1900) — нямецкі этнограф, картограф і афіцэр расійскай арміі.
- Гайнц Вільгельм Гудэрыян (1888—1954) — генерал-палкоўнік германскай арміі, ваенны тэарэтык.
Зноскі
- ↑ Назва горада Архівавана 25 студзеня 2012.
- ↑ In total, the SS and the police killed some 152,000 people in Chelmno. http://www.ushmm.org/wlc/media_cm.php?lang=en&ModuleId=10005194&MediaId=130 Архівавана 8 кастрычніка 2008.
- ↑ Yitzhak Arad Belzec, Sobibor, Treblinka: The Operation Reinhard Death Camps. Indiana University Press. 1987. ст. 21
- ↑ Афіцыйны сайт горада Архівавана 4 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хэлмна
- Афіцыйная старонка горада