Цай Юаньпэй
Цай Юаньпэй | |
---|---|
Нараджэнне |
11 студзеня 1868[1][2] |
Смерць |
5 сакавіка 1940[4] (72 гады) ці 5 мая 1940[2] (72 гады) |
Месца пахавання | |
Жонка | Zhou Jun[d] |
Дзеці | Cai Weilian[d] |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | цзіньшы[d][6] |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цай Юаньпэй (кіт. 蔡元培, піньінь Cài Yuánpéi, 11 студзеня 1868 — 5 сакавіка 1940) — кітайскі дзяржаўны дзеяч, навуковец, перакладчык і педагог. Міністр асветы Кітайскай Рэспублікі, заснавальнік і першы прэзідэнт Акадэміі Сініка , рэктар Пекінскага універсітэта[7][8].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 студзеня 1868 года ў павеце Шаньінь правінцыі Чжэцзян дзяржавы Вялікая Цын у сям’і банкаўскага службоўца.
У 22 гады атрымаў ступень цзіньшы і стаў членам акадэміі Ханьлінь.
У 1907 годзе паехаў у Германію і паступіў у Лейпцыгскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію, эстэтыку, антрапалогію і эксперыментальную псіхалогію. Займаўся перакладамі з нямецкай на кітайскую.
У 1911 годзе вярнуўся ў Кітай.
З 3 студзеня па 14 ліпеня 1912 года быў міністрам асветы Кітайскай рэспублікі. Адыграў вырашальную ролю ў правядзенні рэформы адукацыі ў 1912 годзе, спрыяў развіццю ў Кітаі жаночай адукацыі. Падаў у адстаўку з-за неўхвалення палітыкі Юань Шыкая.
У 1913 годзе з’ехаў ва Францыю, дзе заняўся вывучэннем французскай мовы, а таксама дапамагаў у арганізацыі Кітайска-французскай адукацыйнай асацыяцыі.
У 1916 годзе вярнуўся ў Кітай, дзе заняў пасаду рэктара Пекінскага ўніверсітэта, які займаў да 1926 года.
У 1928 годзе прыняў удзел у стварэнні Акадэміі Сініка і стаў яе першым прэзідэнтам.
У 1936 годзе захварэў і адышоў ад грамадскага жыцця.
Пайшоў з жыцця 5 сакавіка 1940 года ў Ганконгу.
-
Бюст Цай Юаньпэя на тэрыторыі Пекінскага ўніверсітэта
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Cai Yuanpei // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Педагоги и психологи мира — 2012.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118802852 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118802852 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ China Biographical Database
- ↑ Cai Yuanpei. (англ.)
- ↑ Бывший ректор Пекинского университета Цай Юаньпэй. (руск.)
- Нарадзіліся 11 студзеня
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Нарадзіліся ў Кітаі
- Памерлі 5 сакавіка
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі 5 мая
- Памерлі ў Ганконгу
- Пахаваныя ў Кітаі
- Члены Гаміньдана
- Акадэмікі Кітайскай акадэміі навук
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Пекінскага ўніверсітэта
- Асобы
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Кітая
- Перакладчыкі з нямецкай мовы
- Перакладчыкі на кітайскую мову
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Постаці Імперыі Цын
- Пекінскі ўніверсітэт
- Акадэмікі Акадэміі Сініка
- Вучоныя Кітая
- Педагогі Кітая