Свята-Троіцкая царква (Бездзеж)
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
52°18′59,95″ пн. ш. 25°18′24,99″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Бездзеж |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Драгічынскае |
Архітэктурны стыль | драўлянага дойлідства з элементамі барока |
Дата пабудовы | 1784 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000186 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Прасвятой Тройцы — помнік драўлянага дойлідства ў аграгарадку Бездзежы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Царква пабудавана ў 1784 годзе з дрэва на падмурку ўніяцкай царквы 1-й паловы XVII ст. Паводле загада гродзенскага генерал-губернатара ў 1865 годзе перабудавана ў праваслаўны храм па праекце архітэктара Мсціслава Барташэўскага на вылучаную казной суму 1 000 рублёў. [1].
Царква разам з брамай-званіцай, звон якой быў адліты ў 1776 годзе, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі храма і рашэнні галоўнага фасада спалучаюцца традыцыі мясцовага драўлянага дойлідства з уплывам мураванага будаўніцтва эпохі барока. Кампазіцыя будынка складаецца з двух прамавугольных у плане зрубаў рознай шырыні. Перад царквой — прамавугольная ў плане званіца-брама, накрытая двухсхільным дахам[3].
Асноўны зруб і апсідны прыруб маюць аднолькавую вышыню і пакрыты агульным дахам, апяразаны карнізам з вялікім вынасам, які над апсідай пераходзіць у трохвугольныя застрэшкі. Двухсхільная кроквенная страха завяршаецца трыма вальмамі над апсідай і паўвальмай на галоўным фасадзе. Яго фланкіруюць дзве чацверыковыя вежы, завершаныя пукатымі гранёнымі купаламі з макаўкамі. Сцены вертыкальна ашаляваны, шчыты франтонаў запоўнены дэкаратыўнай шалёўкай з нашчыльнікамі. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены разнымі ліштвамі. Уваход зроблены праз вялікі ганак з разнымі калонкамі і балясінамі[3].
Інтэр’ер зальны, з чатырма слупамі ў сярэдзіне, над уваходам хоры; захаваліся абразы XVII—XVIII стст[3]. Іканастас з разнымі царскімі варотамі выкананы ў 1872 г.
Брама-званіца
[правіць | правіць зыходнік]Перад царквой пастаўлена званіца-брама: два ярусы-чацверыкі пад двухсхільным дахам. Яны мацуюць «забраную ў слупы» канструкцыю, гарызантальна ашаляваны. Брама вырашана арачным праёмам. Верхні чацвярык званіцы мае невялікія здвоеныя праёмы на тарцах. Мастацкім рарытэтам з’яўляецца падпісны звон 1776 г.
У 2000-х гадах брама-званіца была перабудавана.
Зноскі
- ↑ Помнікі гісторыі і культуры Архівавана 24 мая 2015.
- ↑ Свята-Троіцкая царква (Бездзеж) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ а б в Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Бездзежская Троіцкая царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. С. 373.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Бездзеж)
- Свята-Троіцкая царква (Бездзеж) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Бездзеж) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Бездзеж) на сайце «Архіварта»