Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы)
Appearance
(Пасля перасылкі з Царква Раства Багародзіцы, Лемяшэвічы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
![]() Царква Раства Багародзіцы са скульптурай Ісуса | |
52°05′21,91″ пн. ш. 26°19′22,55″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Лемяшэвічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю |
Архітэктар | Вайковіч |
Будаўніцтва | 1872—1881 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Лемяшэвічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Lemia%C5%A1evi%C4%8Dy%2C_Baharodzickaja._%D0%9B%D0%B5%D0%BC%D1%8F%D1%88%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B%2C_%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28I._Sierba%C5%AD%2C_1912%29.jpg/220px-Lemia%C5%A1evi%C4%8Dy%2C_Baharodzickaja._%D0%9B%D0%B5%D0%BC%D1%8F%D1%88%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B%2C_%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28I._Sierba%C5%AD%2C_1912%29.jpg)
Пабудавана ў 1872 — 1881 гг. з дрэва архітэктарам Вайковічам.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Твор народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з кубападобнага цэнтральнага зруба, да якога далучаюцца прамавугольныя бабінец, бакавыя прыдзелы і апсіда. У прасторавай кампазіцыі пануе трох'ярусная шатровая званіца і цэнтальны зруб, накрыты чатырохсхільным дахам з какошнікамі і шлемападобным купалам у завяршэнні чацверыковага барабана.
Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
Абраз «Цуд Мікалая, які ратуе тапельцаў». Выкананыя з саломкі царскія вароты іканастаса канца 18 ст., якія зараз захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы) на сайце «Архіварта»