Царква Раства Багародзіцы (Парэчча)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Царква
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы ў 2013 годзе
Царква Раства Багародзіцы ў 2013 годзе
52°16′40″ пн. ш. 25°49′36″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Парэчча
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Аўтар праекта В. І. Струеў
Дата заснавання 1912
Дата пабудовы 1912 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000579шыфр 112Г000579
Стан дзейнічае

Царква Раства Багародзіцы (Брэсцкая вобласць)
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы

Царква Раства Багародзіцы — драўляная царква ў цэнтры вёскі Парэчча, Пінскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1912 годзе. Гарэла і была адноўлена ў 20032005 гадах.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква Раства Багародзіцы ў 2013 годзе

У аснове планіровачнай арганізацыі храма цэнтральны трох'ярусны зруб, бакавыя прамавугольныя прыдзелы і прытвор, пяцігранная апсіда з маленькімі бакавымі рызніцамі. Дынамічную вертыкальна развітую аб'ёмную кампазіцыю храма фарміруюць трох'ярусная званіца з востраканечным шатром і трох'ярусны асноўны чацверыковы зруб, завершаны сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай. З чатырох бакоў да яго прымыкаюць нізкія алтары і пяцігранная апсіда, якія надаюць царкве крыжападобны план. Фасады гарызантальна ашаляваныя. У дэкоры карнізаў, ліштвы, вуглавых накладак выкарыстана разьба.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўнутранай арганізацыі храма пануе прастора сяродкрыжжа, перакрытая высокім пірамідальным скляпеннем на ветразях. Абраз сярэдзіны 19 ст. «Мікай Цудатворац».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 278, арк. 3.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]