Царква Раства Багародзіцы (Парэчча)
| Царква | |
| Царква Раства Багародзіцы | |
|---|---|
| Царква Раства Багародзіцы ў 2013 годзе | |
| 52°16′40″ пн. ш. 25°49′36″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Парэчча |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Пінская і Лунінецкая |
| Благачынне | Пінская |
| Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
| Архітэктар | В. І. Струеў |
| Дата пабудовы | 1912 год |
| Статус |
|
| Стан | дзейнічае |
Царква Раства Багародзіцы — драўляная царква ў цэнтры вёскі Парэчча, Пінскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1912 годзе. Гарэла і была адноўлена ў 2003—2005 гадах.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
У аснове планіровачнай арганізацыі храма цэнтральны трох’ярусны зруб, бакавыя прамавугольныя прыдзелы і прытвор, пяцігранная апсіда з маленькімі бакавымі рызніцамі. Дынамічную вертыкальна развітую аб’ёмную кампазіцыю храма фарміруюць трох’ярусная званіца з востраканечным шатром і трох’ярусны асноўны чацверыковы зруб, завершаны сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай. З чатырох бакоў да яго прымыкаюць нізкія алтары і пяцігранная апсіда, якія надаюць царкве крыжападобны план. Фасады гарызантальна ашаляваныя. У дэкоры карнізаў, ліштвы, вуглавых накладак выкарыстана разьба.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўнутранай арганізацыі храма пануе прастора сяродкрыжжа, перакрытая высокім пірамідальным скляпеннем на парусах. Абраз сярэдзіны 19 ст. «Мікай Цудатворац».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 278, арк. 3.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Раства Багародзіцы (Парэчча)
- Царква Раства Багародзіцы (Парэчча) на сайце Radzima.org
- Царква Раства Багародзіцы (Парэчча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Раства Багародзіцы (Парэчча) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква Раства Багародзіцы (Парэчча) на сайце «Архіварта»
