Царква Святых Кірыла і Мяфодзія (Пагост Загародскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Святых Кірыла і Мяфодзія
52°19′22,20″ пн. ш. 26°20′54,75″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Пагост-Загародскі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль Псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1775 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000577шыфр 113Г000577
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святых Кірыла і Мяфодзія — праваслаўны храм у в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў 1902 годзе

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1775 г. з цэглы як касцёл Св. Юзафа, які ў 1864 г. перададзены праваслаўным і ў 1870 — 1897 гг. перабудаваны ў царкву[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рудыментамі класіцызму. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма мае падоўжна-выцягнутую планіровачную і дынамічна-вертыкальную кампазіцыю: прамавугольны прытвор-трапезная далучаны да цэнтральнага 8-граннага аб’ёму-ратонды, які пераходзіць у 5-гранную апсіду. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца надбудаваная над прытворам высокая 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) вежа-званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай над шлемападобным купалам. Самкнуты сферычны купал асноўнага аб’ёму з цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Прамавугольны ўваходны праём аформлены парталам з трохвугольным франтонам. Плоскасныя фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, апяразаны карнізам з сухарыкамі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр’еры малітоўная зала перакрыта самкнутым гранёным скляпеннем. Два надпісныя абразы «Маці Божая Чанстахоўская» (15 — 16 ст., на адвароце надпіс: "Сей образ чудотворной иконы Пресвятой Божией Матери подновлен третий раз в 1879 году, первые же два раза была обновлена в 1562 и 1809 году, как это видно было из надписи. Сама же икона сия написана Митрополитом Всероссийским Петром в 13 веке. Подновлена священником Пигулевским) і «Маці Божая Адзігітрыя» (18 — 19 ст., унізе надпіс: «сей образъ надал раб божий Петрековец Бродницки со женою Евдотиею в здравий спасений до церкви Бродницкой року 1777»). Абразы 18 ст.: «Мікола Цудатворац», «Уздвіжанне Святога Крыжа», «Маці Божая Адзігітрыя» (адноўлены ў 19 ст.), «Цуд Георгія аб змеі».

Зноскі

  1. РДГА, ф.789, воп. 33, спр. 817, арк. 111.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]