Перайсці да зместу

Царква Узвіжання Святога Крыжа (Аранчыцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Узвіжання Святога Крыжа
52°27′38″ пн. ш. 24°31′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Аранчыцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1914 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000593шыфр 113Г000593
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Узвіжання Святога Крыжа - праваслаўны храм у в. Аранчыцы (Пружанскі раён), на заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1914 г. з цэглы на месцы драўлянага храма.

Бакавы фасад

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю храма складаюць трох'ярусная званіца, прамавугольная ў плане трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда. Шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацверыку) і чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных светлавых барабанах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны зубчастыя фрызы, вытанчаныя пілястры і вуглавыя лапаткі. крыжы ў круглых разетках. Арыгінальнае вырашенне атрымалі бакавыя фасады асноўнага аб'ёму — вялікі арачны аконны праём фланкіраваны двума ярусамі лучковых аконных праёмаў.

Інтэр'ер

Інтэр’ер асветлены светлавым барабанам на ветразях. Прастора трапезнай адкрыта ў залу шырокім арачным прасветам. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Абразы 18 ст. «Святы Мікалай», «Маці Божая Адзігітрыя».