Царква ў гонар Ражства Іаана Прадцечы (Наваполацк)
| Славутасць | |
| Царква ў гонар Ражства Іаана Прадцечы | |
|---|---|
| | |
| 55°31′20″ пн. ш. 28°41′06″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Наваполацк |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Полацкая |
| Благачынне | Полацкае |
| Дата заснавання | 1992 |
| Дата пабудовы | 1992 год |
Царква ў гонар Ражства Іаана Прадцечы — праваслаўная царква, знаходзіцца на вул. Маладзёжнай Наваполацка, на беразе Зах. Дзвіны. Пабудавана ў 1990-я гг. з цэглы як хрысцільны храм.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак вырашаны крыжовым у плане аб’ёмам. Працяглы цэнтральны неф накрыты вальмавым бляшаным дахам, над яго перакрыжаваннем з такімі ж дахамі бакавых прыдзелаў узведзены 8-гранны драўляны глухі барабан пад шлемападобным купалам. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным дахам. Пакрытыя шэрым тынкам фасады ў цокальнай частцы вылучаны «ізумрудным» рустам, расчлянёны вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных нішах. Тарцы прыдзелаў і апсіды вылучаны трайной аркатурай аконных праёмаў. Унутры вылучаны прытвор з бакавымі каморамі. Сяродкрыжжа малітоўнай залы перакрыта корабавым драўляным скляпеннем. Апсіду вылучае 2-ярусны драўляны іканастас з разнымі царскімі варотамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Царква ў гонар Ражджаства святога Іаана Прадцечы // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 292.
