Цэпеліны
![]() | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
---|---|
Літоўская | |
Краіна паходжання | Літва |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
![]() |
Цэпеліны (літ.: cepelinai або didžkukuliai) — літоўская нацыянальная страва.
Гатуюць з цёртай бульбы, звычайна начыняюць мясам. Таксама як начынкі ўжываюць тварог і грыбы. Назву страва атрымала праз падабенства формы з тыпам дырыжабляў. Даўжыня 10-20 см, залежыць ад месца гатавання — на захадзе Літвы цэпеліны большыя, чым на ўсходзе. Пасля гатавання падаюць цёплымі, палітымі смятанай або соусам.
Рэцэпт[правіць | правіць зыходнік]
Інгрэдыенты: 1 кг сырой бульбы, 3-4 вараныя бульбіны, соль.
Цэпеліны — любімая страва ва ўсёй Літве. Іх робяць з рознымі начынкамі: мяса, тварог, грыбы, скваркі.
Ачышчаную бульба нацерці, адціснуць. Сок не выліваць, пачакаць пакуль асядзе крухмал. Вараную бульбу патаўчы. Сырую, вараную бульбу і крухмал змяшаць, пасаліць. З 80 гр цеста зрабіць аладку на далоні, пакласці начынку, краі добра прыціснуць і сфармаваць даўгаваты цэпелін. Пакласці ў гатаваную пасоленую ваду і варыць 20-25 хвілін.
- Начынкі для цэпелінаў
- Мясная: 300 гр мяса, 1 ст.лыжка смятаны, майран або мелены перац, соль.
- Тварожная: 300 гр тварагу, 1 яйка, 1 ст.лыжка смятаны, 20 гр сала, 1/2 ч.лыжкі мяты, соль.
- Грыбная: 50 гр сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 100 гр вэнджанага сала, 2 ст.лыжкі меленых сухароў, 1 яйка, соль.