Дранікі
![]() | |
Закуска | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
---|---|
Беларуская кухня | |
Кампаненты | |
Асноўныя |
|
![]() |

Дра́нікі, драчонікі, бульбянікі — беларуская назва інтэрнацыянальнай стравы, бліноў з дранай (таркаванай) на тарцы бульбы, з начынкай (з душамі) або без яе.
Цеста для дранікаў, прынамсі ў Беларусі, складаецца з дзёртай сырой бульбы, мукі і яек, таксама могуць дадавацца цыбуля, морква, смятана, сыракваша. У якасці начынкі можа ўжывацца мяса, грыбы, вараныя яйкі. Дранікі смажацца на алеі ці тлушчы, пасля чаго альбо адразу спажываюцца, альбо запякаюцца ў гаршчку з салам, смятанай, цыбуляй, грыбамі. Пякуць вялікімі (на ўсю патэльню) або невялікімі накшталт аладак.
Дранікі лічацца адной з самых вядомых беларускіх нацыянальных страваў, але ў беларускай традыцыйнай кухні яны з’явіліся толькі ў 2-ой пал. XIX стагоддзя з нямецкай кухні пры пасярэдніцтве яўрэйскай, дзе яны вядомыя як латкес. Першы вядомы ў Беларусі рэцэпт дранікаў пад назвай blinki kartoflane падаецца ў кнізе Яна Шытлера «Кухар добра навучаны» (1830)[крыніца?]. Страва добра вядомая ў нямецкай, чэшскай, украінскай, літоўскай і інш. кухнях.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.