Чандон
| Чандон | |
|---|---|
| руск. Чондон | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 606 км |
| Басейн | 18 900 км² |
| Расход вады | 20[1] м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | Сялянняхскі хрыбет |
| • Каардынаты | 69°40′16″ пн. ш. 137°59′02″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Янскі заліў |
| • Месцазнаходжанне | Чандонская губа |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 71°14′23″ пн. ш. 138°09′42″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Янскі заліў → мора Лапцевых |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Якуція |
| Код у ДВР | 18040300412117700029370 |
|
|
|
Чандо́н, Чандаон (руск.: Чондо́н[2][3], руск.: Чондоон[4]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція).
Даўжыня ракі 606 км. Плошча вадазбору 18 900 км². Сярэдні расход вады ў вусці 20[1] м³/с, аб’ём сцёку 0,631[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах Сялянняхскага хрыбта (сістэма хрыбта Чэрскага). Працякае ў напрамку з поўдня на поўнач пераважна па Яна-Індыгірскай нізіне. Упадае ў Чандонскую губу Янскага заліва мора Лапцевых. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзаць Чандон пачынае ў канцы верасня, вызваляецца ад лёду ў чэрвені[1].
Прытокі: Елюгюйэ, Сюрэгэ, Нуа, Салайанчаан, Арбыннаах, Таас-Юрэх, Кіска, Арангасчаан, Кысылчаан, Немексіль, Сюрюгэ, Нуучча-Юрэгэ, Суланачан, Арангасчаан, Правая, Буор-Юрэх, Кыыччалаах, Улахан-Сээн, Ныктыыр-Сээнэ, Нуучча, Ыт-Айаана, Біллээх і інш.[4]
Чандонскі мамант
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 годзе ў басейне ракі, каля падножжа Паўвоснага кража, за 66 км ад пасёлка Тумат былі знойдзены рэшткі маманта Mammuthus primigenius[5][6].
Зноскі
- 1 2 3 4 Ломова Д. В., Повалишникова Е. С. Чондон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 643. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- ↑ Словарь названий гидрографических объектов России и других стран — членов СНГ / под ред. Г. И. Донидзе. — М.: Картгеоцентр — Геодезиздат, 1999. — С. 433. — Архівавана 6 сакавіка 2016. ISBN 5-86066-017-0. (руск.)
- 1 2 Река ЧОНДООН // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- ↑ Наталья Понамарёва Всё о мамонтах // Сетевое издание «Интерфакс-Россия» (руск.)
- ↑ Чондонский мамонт, 2013 // Академия наук Республики Саха (Якутия) — Портал мамонтовой фауны. Архівавана 5 красавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чондон // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 643. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)