Часлаў Ханяўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Часлаў Ханяўка (26 мая 1909, Рыга — 2 ліпеня 1988, Саўт-Рывер) — беларускі грамадскі дзеяч.

Сям'я паходзіла з Будслава. Стрыечны брат В. Жук-Грышкевіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію і агранамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў у варшаўскім Беларускім нацыянальным камітэце. З пачатку 1950-х жыў у ЗША у Саўт-Рыверы. Актыўна дзейнічаў у беларускім асяроддзі. З жонкай Марыяй[1] меў дачку Рагнеду.

Пахаваны на беларускіх могілках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку (ЗША).

Зноскі

  1. Марыя Ханяўка (1910—2005) — арганізатар і ўдзельніца беларускіх сустрэч і мерапрыемстваў у Амерыцы. Пахаваная побач з мужам на беларускіх могільніках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку (ЗША).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Календарыюм // Czasopis № 05'2009.