Чачора (вадасховішча)
Выгляд
Чачора | |
---|---|
Каардынаты: 52°58′35″ пн. ш. 30°32′18,50″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён |
Даўжыня | 3 км |
Шырыня | 0,26 км |
Плошча | 0,77 км² |
Аб'ём | 0,00117 км³ |
Найбольшая глыбіня | 3,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,52 м |
Плошча вадазбору | 51,1 км² |
Упадаюць | рака Дулепа |
Выцякаюць | рака Дулепа |
Год напаўнення | 1977 |
Чачо́ра — вадасховішча ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, каля вёскі Выдрыца.
Вадасховішча створана ў 1977 годзе на рацэ Дулепа. Плошча паверхні 0,77 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча 3,3 м, сярэдняя 1,52 м. Аб'ём вады 1,17 млн м³. Плошча вадазбору 51,1 км². Вадазбор у межах Чачорскай раўніны. Сярэдні шматгадовы сцёк 7 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 1,5 м.
Чашай вадасховішча з'яўляецца частка поймы ракі Дулепа. Дно тарфяністае і пясчанае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 264. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 333,
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)