Выдрыца (Буда-Кашалёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Выдрыца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
174 м
Колькасць двароў
11
Насельніцтва
13 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Выдрыца на карце Беларусі ±
Выдрыца (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Выдрыца (Буда-Кашалёўскі раён)
Выдрыца (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Выдрыца (Буда-Кашалёўскі раён)

Вы́дрыца[1] (трансліт.: Vydryca, руск.: Выдрица) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 27 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рака Дулепа (прыток ракі Чачора). У даліне ракі Дулепа створана вадасховішча Чачора[2].

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планоўка складаецца з двух кароткіх, паралельных мерыдыянальных вуліц, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя. У 1816 годзе слабада. Па рэвізіі 1858 года ў валоданні абшарніка Сенажэцкага. Па перапісе 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Зялёны сад», працавала вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 40 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ілліча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 11 гаспадарак, 13 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1816 год — 1 двор.
  • 1858 год — 7 двароў, 39 жыхароў.
  • 1897 год — 14 двароў, 122 жыхара (паводле перапісу).
  • 1925 год — 26 двароў.
  • 1959 год — 197 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 11 гаспадарак, 13 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 264. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0