Чжан Сяньчжун
| Чжан Сяньчжун | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
18 верасня 1606 |
||||||
| Смерць | 2 студзеня 1647[1] (40 гадоў) | ||||||
| Дзеці | Sun Kewang[d], Li Dingguo[d], Liu Wenxiu[d] і Ai Nengqi[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Званне | генерал арміі[d] | ||||||
Чжан Сяньчжун (кіт. трад. 張獻忠, спр. 张献忠, піньінь Zhāng Xiànzhōng; 18 верасня 1606 — 2 студзеня 1647) — правадыр сялянскага паўстання ў Кітаі ў апошнія гады імперыі Мін і першыя гады імперыі Цын. Разам з Лі Цзычэнам, які вёў паўстанцкую вайну ў Паўночным Кітаі, адзін з двух галоўных лідараў паўстанняў 1630-1640-х гадоў, што прывялі ў канчатковым выніку да падзення мінскай імперыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1630-х гадах Чжан Сяньчжун вёў паўстанцкую дзейнасць у многіх правінцыях Кітая, ад Шэньсі на паўночным захадзе да Цзянсу на ўсходзе. У 1641 годзе ўзяў два галоўныя гарады тагачаснай правінцыі Хугуан (сучасныя Хубэй і Хунань), Учан і Чанша. У 1643 годзе абвясціў сябе Царом Вялікага Захаду (кіт. спр. 大西王, піньінь Dàxī Wáng, пал. Даси Ван), на наступны год уварваўся ў Сычуань, зрабіўшы Чэнду сваёй сталіцай.
Па сведчанні сучаснікаў, быў вядомы сваёй крыважэрнасцю, знішчаў прадстаўнікоў кіруючых класаў пры любой магчымасці і нібыта нават меў схільнасць да людаедства[3].
Праз пару гадоў пасля ўступлення маньчжураў у Кітай у 1644 годзе, цынскія войскі (якія мелі ў сваім складзе як маньчжураў, так і кітайцаў, якія перайшлі на іх бок) прыбылі ў Сычуань для знішчэння рэжыму Чжан Сяньчжуна. Сам Чжан загінуў у студзені 1647 года, калі асабіста ўзначальваў атрад, што накіраваўся з Чэнду на поўнач для ўварвання ў правінцыю Шэньсі. Паводле аповеда партугальскага езуіта Габрыэля Магелана, які прысутнічаў там, ля гары Фэнхуан, блізу Пэнчжоу, Чжан Сяньчжуну паведамілі, што непадалёк знаходзяцца цынскія войскі. Ён не паверыў, з некалькімі сваімі вершнікамі паскакаў праверыць абстаноўку — і сапраўды заўважыў маньчжураў. Кітайскі генерал Лі Гаін, які знаходзіўся сярод цынаў, паказаў на яго маньчжурскаму лучніку — і Чжан Сяньчжун быў забіты адной трапна пушчанай стралой[4].
Пасля смерці Чжан Сяньчжуна і знішчэння яго дзяржавы Дасі, што рушыла ўслед, тры яго падручныя і прыёмныя сыны, Лі Дзінго, Сунь Кэван і Лю Вэньсю, працягнулі яшчэ некалькі гадоў ваяваць з цынамі, цяпер ужо пад сцягам апошняга мінскага імператара Юнлі (Чжу Юлана).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Zhang Xianzhong // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ China Biographical Database
- ↑ Wakeman 1985
- ↑ Wakeman 1985
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чжан Сянь-чжун // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Dillon, Michael (1998), Zhang Xianzhong, China: a historical and cultural dictionary, Durham East Asia series, Routledge, с. 379, ISBN 0700704396
- Wakeman, Frederic E. (1985), The great enterprise: the Manchu reconstruction of imperial order in seventeenth-century China, vol. 1, University of California Press, ISBN 0520048040