Чортаў камень Асташынскі
Выгляд
Чортаў камень Аста́шынскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1997). Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне в. Асташын Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Валун ружовага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату (авоіды ад 1 да 3 см) і мускавіту. Даўжыня 3,6 м, шырыня 2,1 м, вышыня 0,9 м, у абводзе 9 м, аб’ём 3,6 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком 220—150 тыс. г. назад з Аландскіх астравоў Балтыйскага мора. Горная парода пры транспарціроўцы знаходзілася ў актыўнай зоне ледавіка, дзе набыла пляскатую, выцягнутую форму, падобную на цэглу. 3 валуном звязана шмат паданняў. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. Ф. Вінакураў. Чортаў камень Асташынскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).