Асташын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Асташын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
101
Насельніцтва
197 чалавек (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1596
Паштовыя індэксы
231456
Аўтамабільны код
4
СААТА
4233824001
Асташын на карце Беларусі ±
Асташын (Беларусь)
Асташын
Асташын (Гродзенская вобласць)
Асташын

Аста́шын[1] (трансліт.: Astašyn, руск.: Осташин) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лукскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асташын — адна са старэйшых вёсак Карэліцкага раёна. Упершыню згадваецца пад 1428 годам як уладанне вялікага князя літоўскага Вітаўта, якое ён перадаў сваёй жонцы Ульяне разам з усёй Навагрудскай зямлёй. Пазней маёнтак належаў Астрожскім (пачынаючы з Васіля Фёдаравіча Астрожскага[2]), Чартарыйскім, а ў XVI—XVII стагоддзях Бакам, Саламярэцкім, Швыкоўскім.

Пад 1507 годам Асташын згадвае «Хроніка Быхаўца» ў сувязі з татарскім нападам. У канцы XVI стагоддзя ўладальнік маёнтка Ян Швыкоўскі пабудаваў у Асташыне каменны кальвінскі храм.

У 1777 годзе ў т. зв. Асташыне «мураваным» 32 дымы. У Асташыне «драўляным» — 34 дымы. Асташын (Асташын Далматаўскі) — першы маёнтак у 1777 і 1799 гадах складаўся з панскага двара і часткі сяла Асташын, 32 двары. Асташын — другі маёнтак, у 1777 і 1799 гадах складаўся з двара і другой часткі сяла Асташын, сяла Вышкава, аколіца Рукаўчыцы, усяго 431 двор.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Асташын у складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У XIX стагоддзі тут былі пабудаваны дзве сядзібы — Жывіцкіх і Булгакаў.

У XIX — пачатку XX ст. Асташын — вёска і два маёнткі ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1858 годзе 37 двароў, 283 жыхары. 35 двароў з 269 жыхарамі належалі графу В. Грабоўскаму, 2 двары з 14 жыхарамі К. Галубіцкаму. У 1897 годзе Асташын — вёска, 111 двароў, 665 жыхароў, два хлебазапасныя магазіны, карчма, маёнтак Булгакаў і маёнак Грабоўскіх (Асташын «мураваны»).

У 1800 годзе ў вёсцы адкрыта школа пісьменнасці, рухомая. У 90-я гады школа стала царкоўна-прыходскай. У 1902 годзе ў ёй навучаліся 86 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак. У 1907 годзе адкрыта народнае вучылішча, у якім займаўся 61 вучань. У час Першай сусветнай вайны вёска і панскія двары амаль поўнасцю знішчаны.

З сакавіка 1918 года ўваходзіць у склад абвешчанай БНР. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1921—1939 гг. Асташын у Цырынскай гміне Навагрудскага павета і ваяводства Польшчы. У верасні 1921 года 25 двароў, 222 жыхары. У 1927 гаду ў маёнтку працавала сыраварня. У канцы 20-х гадоў у асадніцкай калоніі, што была створана на частцы зямель маёнтка. З 1939 года разам з Заходняй Беларуссю далучана да БССР. З 12.10.1940 г. цэнтр Асташынскага сельсавета Валеўскага, з 25.11.1940 г. Карэліцкага раёна Баранавіцкай, з 8.1. 1954 г. — Гродзенскай вобласці. З 16.7.1954 г. у Кайшоўскім, з 3.9.1958 г. у Лукскім сельсавеце. У вёсцы мелася пачатковая школа. У 1940 годзе створаны калгас «Бальшавік». У ім аб’ядналіся 126 гаспадарак. 14 жніўня 1948 года ён быў адноўлены. У наступныя гады ўваходзіла ў розныя гаспадаркі: калгасы імя Сталіна, затым «Сцяг Леніна», цяпер у калгасе «Лукі».

Кальвінскі храм нязначна пашкоджаны ў Другую сусветную вайну і канчаткова разбураны мясцовымі ўладамі ў 1950-я гады.

Знаходзіцца пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, помнік землякам, ураджэнцам вёсак Асташын, Баяры і Любанічы, якія загінулі ў Другую сусветную вайну. На 1 студзеня 2000 года — 101 двор, 197 жыхароў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Чортаў камень Асташынскі
  • Сядзіба Жывіцкіх, канец XIX — пачатак XX стагоддзяў
    • Сядзібны дом, захаваўся часткова, засталіся дзве асобныя часткі
    • Некалькі гаспадарчых пабудоў
  • Сядзіба Булгакаў, засталіся толькі руіны адной з гаспадарчых пабудоў

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. LM. Kn. 3. P. 54

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]