Чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні
Чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні (англ.: World Orienteering Championships) — штогадовыя спаборніцтвы, арганізаваныя Міжнароднай федэрацыяй спартыўнага арыентавання (ІОФ) для выяўлення наймацнейшых спартсменаў-арыенціроўшчыкаў.
Фармат
[правіць | правіць зыходнік]| дысцыплана | назва на англ. | гады |
|---|---|---|
| індывідуальная | англ.: Individual | 1966-1989 |
| класічная | англ.: Classic | 1991-2001 |
| кароткая | англ.: Short | 1991-2001 |
| доўгая | англ.: Long | з 2003 |
| сярэдняя | англ.: Middle | з 2003 |
| спрынт | англ.: Sprint | з 2001 |
| эстафета | англ.: Relay | з 1966 |
| змяшаная эстафета | англ.: Sprint Relay | з 2014 |
Першапачаткова чэмпіянаты свету праводзіліся адзін раз кожныя два гады. З 2003 года яны праводзяцца штогод.
Праграма чэмпіянатаў свету змянялася на працягу сваёй гісторыі. Так у 1966 годзе яна складалася толькі з індывідуальнай гонкі і эстафеты, і ўвесь чэмпіянат свету ўкладваўся ў два дні — з 1 па 2 кастрычніка 1966 года. Пачынаючы з чэмпіянату свету 1991 года ў Чэхаславакіі, праграма пашырылася і ўключала ў сябе кароткую дыстанцыю (час пераможцы 25 хвілін), класічную дыстанцыю і эстафету. У 2001 годзе ў праграму чэмпіянатаў свету былі ўведзены спаборніцтвы на спрынтарскай дыстанцыі. Апошняя рэарганізацыя праграмы чэмпіянатаў свету была праведзена ў 2014 годзе, калі з'явілася змяшаная эстафета. І ў цяперашні час чэмпіянаты свету праводзяцца па наступнай праграме:
- спрынт
- сярэдняя дыстанцыя
- доўгая дыстанцыя
- эстафета
- змяшаная эстафета
Медальны залік
[правіць | правіць зыходнік]Пераможцамі чэмпіянатаў свету па спартыўным арыентаванні ў бегавых дысцыплінах станавіліся спартсмены Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Венгрыі, Швейцарыі, Чэхіі, Расіі, Украіны, Даніі, Францыі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі. Аднак па агульнай колькасці заваяваных медалёў дамінаванне «вялікай чацвёркі» — Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швейцарыі — бясспрэчна.
Самай тытулаванай спартсменкай на дадзены момант з'яўляецца швейцарка Сімона Ніглі. Яна з'яўляецца дваццаціразовай чэмпіёнкай свету. Прычым, два разы ў 2003 і ў 2005 гадах яна выйграла ўсе чатыры дыстанцыі чэмпіянатаў свету[1].
У 2016 годзе першы медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла спартсменка Анастасія Дзянісава.
| Месца | Краіна | Золата | Серабро | Бронза | Усяго |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 49 | 52 | 52 | 153 | |
| 2 | 43 | 45 | 42 | 130 | |
| 3 | 42 | 29 | 31 | 102 | |
| 4 | 24 | 41 | 29 | 94 | |
| 5 | 13 | 5 | 8 | 26 | |
| 6 | 10 | 9 | 10 | 29 | |
| 7 | 10 | 7 | 5 | 22 | |
| 8 | 5 | 7 | 8 | 20 | |
| 9 | 3 | 4 | 4 | 11 | |
| 10 | 3 | 1 | 2 | 6 | |
| 11 | 1 | 2 | 3 | 6 | |
| 12 | 1 | 1 | 0 | 2 | |
| 13 | 1 | 0 | 2 | 3 | |
| 14 | 1 | 0 | 0 | 1 | |
| 15 | 0 | 2 | 5 | 7 | |
| 16 | 0 | 0 | 2 | 2 | |
| 17 | 0 | 0 | 1 | 1 | |
| 17 | 0 | 0 | 1 | 1 | |
| 17 | 0 | 0 | 1 | 1 |
Зноскі
- ↑ Медалі чэмпіянатаў свету па арыентаванні (1966—2014) Архівавана 17 сакавіка 2015. (англ.)